Васілевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слонімскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Васілевічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 22 снежня 2022 |
Насельніцтва (2009) | 1 343 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Афіцыйны сайт |
Васіле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Васілевічы.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Парэцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Парэчча. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 лістапада 1963 года сельсавет перайменаваны ў Васілевіцкі. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Слонімскага сельсавета перададзены вёскі Вераб’евічы і Разанаўшчына[1]. 17 лістапада 1986 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Васілевічы. 22 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сянькоўшчынскага сельсавета[2].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Васілевічы, вёскі Бабынічы, Вераб’евічы, Ганькі, Задвор’е, Навасёлкі, Нерастовічы, Парэчча, Разанаўшчына і Хадзявічы.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1343 чалавекі[3], з іх 90,2 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,3 % — палякі[4].
Станам на 2015 год у сельсавеце пражывала 1507 чалавек, у тым ліку: дзяцей да 16 гадоў — 247, працаздольных — 784, пенсіянераў — 476.
Станам на 1 студзеня 2022 года ў сельсавеце пражываў 1081 чалавек.
Інфраструктура
На тэрыторыі сельсавета размешчаны: сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Васілевічы», ААТ «Птушкафабрыка Слонімская», дарожны ўчастак РУП «Дарожна-будаўнічы трэст № 6», кампрэсарная станцыя «Слонімская» упраўлення магістральных газаправодаў, установа адукацыі «Парэцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа Слонімскага раёна», дзіцячы сад, шэсць крамаў, тры фельчарска-акушэрскія пункты, два сельскіх дома культуры, дзве сельскія бібліятэкі, Парэцкая Свята-Георгіеўская царква.
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўрочышча Падлужанскія Горы з вяршыней 191,1 м (1,3 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Васілевічы). Гара знаходзіцца пасярод ворыва, непадалёк ад сасновага масіва. Каардынаты: 53° 07,762' N, 25° 15,403' E.
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 декабря 2022 г. № 458 Об изменении административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.