Гарадскі пасёлак
Парычы
Заезны двор на Майскай плошчы
Заезны двор на Майскай плошчы
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°48′10″ пн. ш. 29°25′09″ у. д.
Старшыня сельсавета
Аляксандр Фёдаравіч Цалко
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
135 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 818 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
247413 (руск.)
Аўтамабільны код
3
СААТА
3250852906
Парычы на карце Беларусі ±
Парычы (Беларусь)
Парычы
Парычы (Гомельская вобласць)
Парычы

Па́рычы[3] (трансліт.: Paryčy[4], руск.: Паричи) — гарадскі пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Парыцкага сельсавета. Насельніцтва 1 816 чал. (2017)[5].

Гісторыя

Вядомыя з 1639 года як сяло, цэнтр дзяржаўнага «двара» (маёнтка) у Бабруйскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая (польск.: Parycze)[6]. Паводле вопісу 1684 года — цэнтр войтаўства ў тым самым старостве[7].

З 1793 года, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні (у 1795—1796 гадах называлася Мінскім намесніцтвам). З 5 красавіка 1797 года з’яўляліся ўладаннем адмірала П. І. Пушчына і яго нашчадкаў. Дзейнічаў храм, які ў 1798 года быў пераведзены з грэка-каталіцтва ў праваслаўе. У 1800 годзе ў мястэчку Парычы — 111 сялян і 18 шляхціцаў[8].

У 1819 годзе замест ранейшага храма быў пабудаваны новы, асвечаны ў імя Святога Духа (метрычныя кнігі захоўваліся з 1801 года); у 1863 годзе ўзведзена таксама царква ў імя Св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны пры Парыцкім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства (будынкі не захаваліся)[9].

З 25 сакавіка 1918 года Парычы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 года — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 года — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. З 31 ліпеня 1920 года — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 года да 26 снежня 1991 года ў СССР, з 19 верасня 1991 года — Рэспубліка Беларусь.

У 1921 годзе Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З 24 ліпеня 1924 года мястэчка Парычы — цэнтр утворанага раёна, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 красавіка 1944 года — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 года — у Гомельскую вобласць.

У 1925 годзе большую частку жыхароў складалі яўрэі (у 1926 годзе — 71,4 %). Працавалі 2 паравыя млыны, электрастанцыя, тэлефонная станцыя, 7-гадовая школа. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі маслазавод (з 1932 года), друкарня, паравы млын, лесапільня, металаапрацоўчая, трыкатажная (у 1932 годзе — 36 рабочых), кравецкая, шавецкая і мэблевая (у 1932 годзе — 5 , смалярня, крухмальны завод, гамарня, прамкамбінат. Выдавалася раённая газета (з 1932 года). У 1932 годзе адкрылася першая ў Беларусі транспартная авіялінія Мінск — Глуск — Парычы — Мазыр, мястэчка стала прымаць транспартныя самалёты.

27 верасня 1938 года мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваны; м. Парычы ператворана ў гарадскі пасёлак.

У час Другой сусветнай вайны 26 чэрвеня 1941 года створаны знішчальны батальён (камандзір М. І. Траян), які 28 чэрвеня 1941 года знішчыў групу дыверсантаў, якія спрабавалі спаліць мост праз Бярэзіну. У пачатку ліпеня 1941 года нямецкія войскі захапілі Парычы, але мясцовы і Рэчыцкі знішчальныя атрады разам з падраздзяленнямі Чырвонай Арміі 12 ліпеня 1941 года выбілі захопнікаў і ўтрымлівалі пасёлак да канца ліпеня. Яўрэяў пасёлка сагналі ў гета, якое існавала 2 месяца і 18 кастрычніка 1941 года ўсіх забілі — 1700 чалавек. Дзейнічала патрыятычнае падполле (кіраўнік І. І. Еўдакімаў). З верасня 1943 года па ліпень 1944 года ля пасёлка партызанскай брыгадай № 99 імя Гуляева пад камандаваннем У. К. Якавенкі вялася партызанская вайна. Райцэнтр Парычы быў вызвалены 26 чэрвеня 1944 года часткамі 105-га стралковага корпуса (75-й гвардзейскай стралковай дывізіяй) пры падтрымцы 17-й танкавай брыгады 1-га танкавага корпуса і Дняпроўскай ваеннай флатыліі з удзелам партызан. У баях за вызваленне Парычаў і навакольных вёсак загінулі ў 1943—1944 гадах 877 савецкіх салдат, у іх ліку Герой Савецкага Саюза Н. А. Лявухін (пахаваны ў брацкай магіле, у скверы на беразе Бярэзіны).

9 чэрвеня 1960 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Шацілкі; 29 ліпеня 1961 года гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[10].

Геаграфія

Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 °C, ліпеня 18,4 °C, ападкаў 602 мм/год. Прыстань і паромная пераправа на р. Бярэзіна (басейн Дняпра). За 33 км ад г. Светлагорска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Светлагорск на лініі Жлобін — Калінкавічы; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Калінкавічы[11].

Насельніцтва

ГодКолькасць
1938 3 700
1995 2 900
2008 2 300
ГодКолькасць
2009 2 109
2016 1 833 [12]
2017 1 816 [13]
ГодКолькасць
2019 1 923
2020 1 900 [14]
2021 1 907 [15]
ГодКолькасць
2022 1 852 [16]
2023 1 839 [17]
2024 1 818 [2]

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, харчовай прамысловасці; бальніца; сярэдняя школа.

Рэлігія

Дзейнічае праваслаўны храм у імя Святой міраносіцы роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (вул. Кастрычніцкая, 1).

Славутасці

Вядомыя асобы

Ураджэнцы

  • Абрам Зелікавіч Гарэлік (псеўданімм — Абрам Лежнёў; 1893—1938) — саветскі крытык і літаратуравед.
  • Джэйкаб Беймель (1879—1944) — амерыканскі кантар, хормайстар, музыказнаўца.
  • Генрых Рувімавіч Левін (1914—2003) — гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар[18].
  • Ліпман Ізраілевіч Ляндрэс (1906—?)[19]
  • Іван Аляксеевіч Марчанка (1892—1968) — матэматык, педагог. Доктар матэматычных навук, прафесар[20]
  • Усевалад Яўгенавіч Мігай (1927—1994) — член Саюза журналістаў СССР.
  • Міхаіл Міхайлавіч Мітраховіч (нар. 1952) — вучоны. Доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны[21].
  • Мікалай Антонавіч Міцкевіч (1901—1954) — беларускі тэатральны дзеяч.
  • Аляксандр Мікалаевіч Пастушэня (нар. 1954) — доктар псіхалагічных навук, прафесар.
  • Уладзімір Іосіфавіч Раговіч (1938—2005) — беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, педагог.
  • Сіман Залманавіч Рагінскі (1900—1970) — савецкі фізікахімік.
  • Уладзімір Васілевіч Трацэўскі (нар. 1936) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры.
  • Меір Хадаш
  • Генадзь Міхайлавіч Шары (нар. 1941) — беларускі архітэктар.
  • Цвія Швіг

Жыхары

Галерэя

Заўвагі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. 1 2 Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  4. Постановление Государственного комитета по имуществу Республики Беларусь от 11.06.2007 № 38 «О внесении изменений и дополнений в Инструкцию по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита» // Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь. (руск.)
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. КЕРНАЖЫЦКІ, К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
  7. РАССАДЗІН С. Я., РЫЗНАОКІ Г. М., ПЕТУХОЎ А. В. Надваконныя ўпрыгожванні ў мястэчку Парычах: сімволіка драўляных кружаваў // Рэгіянальны партал — Светлагорск
  8. МАСЛЮКОУ Т. Якое яно, мінулае? // Светлагорскія навіны. 1991. 26 сакавіка. С. 3.
  9. ГРАБЯНЧУК І. В. З гісторыі праваслаўных цэркваў // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн., 2004, с. 693 — 694. ISBN 985-01-0255-1.
  10. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  11. Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 1. ISBN 985-6625-22-Х. (руск.)
  12. http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/solialnaya-sfera/demografiya_2/metodologiya-otvetstvennye-za-informatsionnoe-s_2/index_4945/
  13. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  14. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  15. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  16. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  17. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  18. https://portalus.ru/modules/biographies/rus_readme.php?subaction=showfull&id=1625130746&archive=&start_from=&ucat=&
  19. https://sea-writer.ucoz.ru/index/vot_pridet_vojna_bolshaja_okonchanie/0-449
  20. https://esu.com.ua/article-64057
  21. https://esu.com.ua/article-68996
  22. Баскін Абрам Ехілявіч (Яфімавіч) / МАРАКОЎ Л. Рэпрэсаваныя грамадскія i культурныя дзеячы Беларусі

Літаратура

  • Парычы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.