Парык (фр.: Perruque[1]) — сінтэтычныя або натуральныя валасы, якія апранаюцца на галаву як шапка, ствараючы прычоску, пад якую ён зроблены. Парыкі бываюць экзатычных колераў, такіх як зялёны, сіні, чырвоны і г. д. У цяперашні час парыкі выкарыстоўваюцца ў тэатральным мастацтве і шоў-бізнесе.
Натуральныя валасы бяруць у людзей або жывёл. У якасці альтэрнатывы ў Старажытным Егіпце выкарыстоўваўся папірус.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.174
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.