Мірны дагавор з Італіяй — адзін з мірных дагавораў, падпісаны ў Парыжы 10 лютага 1947 года паміж Італьянскай Рэспублікай і Саюзнікамі ва Другой сусветнай вайне, афіцыйна завяршыўшы ваенныя дзеянні. Набыў моц 15 верасня 1947 года[1].
Палажэнні дагавора:
- перадача адрыятычных астравоў Црэс, Лошынь, Ластава і Палагружа; Істрыі на поўдзень ад ракі Мірна; анклава Задар у Далмацыі; Рыекі і большыя часткі Славенскага прымор'я Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспубліцы Югаславія;
- перадача астравоў Дадэканес Грэцыі;
- перадача Францыі гарадкоў Тэнда і Брыга; нязначны перагляд італа-французскіх граніц;
- прызнанне незалежнасці Албаніі і перадача ёй вострава Сазані;
- прызнанне незалежнасці Эфіопіі;
- адмова ад прэтэнзій на калоніі (у тым ліку Лівію, Эрытрэю і Самалі);
- адмена спрыяльных гандлёвых дагавораў з Рэспублікай Кітай (у тым ліку канцэсіі ў Цяньцзіні, што належала Каралеўству Італія з 7 верасня 1901 года).
Трыест і наваколлі былі аб'яднаны ў падмандатную ААН тэрыторыю Свабодная тэрыторыя Трыест. У 1954 годзе яна спыніла існаванне, з прычыны таго, што Трыест і наваколлі былі падзелены паміж Югаславіяй і Італіяй. Сам Трыест стаў часткай Італіі. Падзел быў завершаны ў 1977 годзе Азімскім дагаворам.
24 снежня 1951 года Лівія абвясціла незалежнасць (Злучанае каралеўства Лівія).
Пасля плебісцыта ААН, Эрытрэя ўвайшла ў федэрацыю з Эфіопіяй, як і было прадугледжана 2 снежня 1950 года. Дэ-факта Эрытрэя атрымала незалежнасць ад Эфіопіі 24 мая 1991 года, дэ-юрэ — 24 мая 1993.
Італьянскае Самалі кіравалася брытанскай адміністрацыяй да 1949 года, калі стала падапечнай тэрыторыяй ААН пры італьянскай адміністрацыі. Італьянскае Самалі аб'ядналася з Брытанскім Самалі 1 ліпеня 1960 года, разам стаўшы Самалійскай Рэспублікай.
Наступнае дапаўненне да дагавора забяспечыла культурную аўтаномію нямецкай меншасці ў Паўднёвым Ціролі.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Grant, John P.; J. Craig Barker, рэд. (2006). International Criminal Law Deskbook. Routledge: Cavendish Publishing. p. 130.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: editors list (link)