Парусіна | |
---|---|
Матэрыял | льняная тканіна[1], бавоўна[1], aramid[d][1], Нейлон[1], jute[d][1] і polyester fibre[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парусіна — цяжкая шчыльная тканіна з натуральнай пражы: лён, каноплі, джут або так званая паўльняная (лён і бавоўна). У цяперашні час дапускаюць даданне сінтэтычных валокнаў.
Парусіна з канопляў мае высокую трываласць, адштурхвае вільгаць, не псуецца ад марской вады. У эпоху паруснага флоту парусіна з’яўлялася стратэгічным таварам. Значэнне парусіны ўзмацнілася з XV стагоддзя са з’яўленнем буйных флатылій і адкрыццём марскіх шляхоў у Індыю і Амерыку. У канцы XIX стагоддзя, у сувязі з укараненнем паравога флоту, патрэба ў парусіне знізілася, да з’яўлення сінтэтычных матэрыялаў яе шырока ўжывалі для пашыву непрамакальных плашчоў, джынсаў, спецвопраткі, рэчавых мяшкоў і чахлоў для багажу. Мода на адзенне з парусіны (штармоўкі, вятроўкі, кеды) паўстала ў 1960-я гады і да гэтага часу не страціла актуальнасці.
Грубую, шчыльную парусіну, прасякнутую вогнетрывалымі або воданепрымальнымі і супрацьгніласнымі саставамі, называюць «брызент»[2].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Tortora P. G., Merkel R. S. sailcloth // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 484.
- ↑ Брезенты // Военная энциклопедия / под ред. В. Ф. Новицкого [и др.]. — СПб. ; [М.] : Тип. т-ва И. В. Сытина, 1911—1915.
Літаратура
- Андреева Р. П. Парусина // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 274. — ISBN 5-86617-030-2.
- Парусины // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VI. — Стб. 702—707.
Спасылкі
- Ганешин С. А., Менделеев Д. И. Парусина // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.