Партызанскі атрад — асноўная арганізацыйная форма савецкіх партызанскіх частак (1941—1944).
Партызанскі атрад звычайна складаўся прыкладна са 100 чалавек, аднак мог налічваць і да некалькіх сотняў чалавек. Асабовы склад звычайна зводзіўся ў 3—4 роты, па 3 узводы, па 3 аддзяленні. На чале атрада стаялі камандзір і камісар. Ім дапамагалі начальнік штаба, а таксама намеснікі па разведцы, дыверсіях і гаспадарчай частцы з іх адпаведнымі падраздзяленнямі. Большыя атрады маглі мець мелі кулямётныя і мінамётныя падраздзяленні.
Кожны атрад меў першасныя арганізацыі Камуністычнай партыі і Камсамолу.
Беларускі штаб партызанскага руху класіфікаваў атрады паводле іх колькаснага складу: 100—150, 151—350, 351 і больш.
Паводле сваіх задач, атрады бывалі: звычайныя (унітарныя), дыверсійна-разведвальныя, кавалерыйскія, артылерыйскія, штабныя, запасныя, мясцовай абароны, маршавыя.
На тэрыторыі БССР[1] у 1941—1944 гадах дзейнічалі 1255 розных атрадаў, большасць з іх у складзе партызанскіх брыгад, а 203 — асобна.
Большы атрад, у пэўных умовах, мог быць разгорнуты ў партызанскую брыгаду, або ў партызанскі полк. (як, напрыклад, некаторыя атрады па 800 і болей чалавек, якія дзейнічалі ў Магілёўскай вобласці са жніўня 1943 года).
Зноскі
- ↑ У межах 1941 года.
Літаратура
- А. Л. Манаенкаў. Партызанскі атрад у Вялікую Айчынную вайну // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12. — Мінск: БелЭн, 2001. — 560 с. С.124. ISBN 985-11-0198-2 (т.12)
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990. С. 456—474.
- Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июль 1941—июль 1944). — Мн., 1983.