Штаб рэвалюцыйнай барацьбы з савецкай уладай
Тып пяхота
Функцыя змаганне з бальшавіцкай уладай
Колькасць каля 700 чалавек
Дыслакацыя Веліжшчына
Мянушка Партызанскі аддзел «Белая Світка»

Партызанскі аддзел «Белая Світка» — міфічны беларускі антыбальшавіцкі атрад, які ўпершыню згадваецца ў 12-м нумары рускай эмігранцкай газеты «Голас Народа» (выдавалася ў Мюнхене, ФРГ, 1950—1956) у артыкуле «Беларускія партызаны (З мінуўшчыны антыбальшавіцкага змагання)» (руск.: «Белорусские партизаны (Из прошлого антибольшевистской борьбы)»), які быў памечаны, што заснаваны на матэрыялах Я. Маісеенка і С. Палякава. Юрка Віцьбіч у сваёй кнізе «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі» змястоўна абвяргае магчымасць існавання такога фармавання.

Газетны шлях атрада

Паводле артыкула, партызанскі атрад «Белая Світка» цягам амаль 15 гадоў, да 1934 года змагаўся супраць бальшавізму і меў у сваім складзе каля 700 чалавек. Усе спробы чэкістаў выявіць месцазнаходжанне партызан аказваліся безвыніковымі да той пары, пакуль сярод саміх паўстанцаў не знайшоўся здраднік. Памочнік начальніка «Штаба рэвалюцыйнай барацьбы з савецкай уладай» (так, маўляў, называў сябе атрад) Мікалай Уневіч, ахоплены пачуццём асабістай помсты, з’явіўся ў Віцебскае ДПУ і перадаў усе планы размяшчэння партызан.

Зімой 1934 года ў гарадку Веліжы адбыўся «апошні акт трагедыі доблесных патрыётаў». Чэкісты абкружылі атрад і перабілі яго амаль напалову. Тых партызан, што засталіся ў жывых (усяго 316 чалавек), большасць з якіх была параненая, узялі ў палон. I «Белая Світка» перастала існаваць.

Параненых адправілі ў шпіталі. Іх старанна даглядалі, каб вылечыць, а потым «падрыхтаваць» да спецыяльнай сесіі Ваеннай Калегіі Вярхоўнага Суда СССР. У студзені 1934 года ўсім падсудным быў вынесены смяротны прысуд.

27 студзеня а другой гадзіне ночы ў горадзе Веліжы, на пустэчы за могілкаваю царквою, прысуд быў выкананы. Кіраўнік атрада Фёдар Іванавіч Сыч, ягоныя памочнікі Каліненка, Вайцяхоўскі, Красінец, Турэк і іншыя змагары загінулі.

Цікавінкі

  • Верагодна, назву атрад атрымаў з аднаго твора генерала Краснова, дзе «Белая Світка», сапраўды, згадваецца.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.