Партызанская брыгада «Беларусь» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1029 партызан (ліпень 1944 года) |
Дыслакацыя | Рудзенскі і Пухавіцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Партызанская брыгада «Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў. У ліпені 1944 года брыгада (1029 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады М. П. Пакроўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
Брыгада была створана на базе атрадаў «Беларусь» (арганізаваны ў жніўні 1941 года), К. В. Сідзякіна (пазней «Мсцівец», арганізаваны ў лістападзе 1942 года), імя Сталіна (арганізаваны ў чэрвені 1942 на базе групы У. П. Адамовіча, у студзені 1944 быў вылучаны ў самастойны), «Буравеснік» (арганізаваны ў снежні 1941 года, з чэрвеня 1944 дзейнічаў самастойна). На момант злучэння брыгады з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі атрады «Беларусь», «За Радзіму», «Бальшавік».
Камандаванне
Камандзіры
- М. П. Пакроўскі;
- А. С. Юркаўцоў.
Камісары
- М. З. Крамко;
- І. М. Блажноў.
Начальнікі штаба
- А. С. Юркаўцоў;
- Ф. Р. Шыхаўцоў;
- У. Т. Талкачоў;
- Ю. І. Яфімкін.
Гісторыя
Партызаны ў аперацыі «рэйкавая вайна» падарвалі больш за 520 рэек, папсавалі больш за 2,7 км чыгуначнага палатна. Правялі 53 дыверсіі на мастах, падарвалі 61 аўтамашыну. У верасні 1944, лютым і маі 1944 вялі баі з карнікамі. 30 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года разам з салдатамі 73-й стралковай дывізіі вялі баі з нямецкімі войскамі, якія адступалі.
Памяць
У 1973 годзе ў вёсцы Русаковічы Пухавіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.