Партрэтная галерэя роду Тышкевічаў — умоўная назва калекцыі партрэтаў прадстаўнікоў роду Тышкевічаў з Лагойску, якая захоўвалася і выстаўлялася ў Палацы Тышкевічаў. Пазней яна значнае месца ў так званым Беларускім музеі старажытнасцей, уладкаваным там братамі Яўстахам і Канстанцінам Тышкевічамі ў 1842 годзе. Цяпер партрэты захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
Апісанне
Прадстаўляе сабой партрэты прадстаўнікоў 500-гадовага (12 пакаленняў) лагойскага роду Тышкевічаў. Амаль усе партрэты — у натуральную велічыню, па пояс альбо на ўвесь рост (партрэт Пія — бацькі Тышкевічаў — работы Дамеля, партрэт рэферэндара вялікага літоўскага Вінцэнта Тышкевіча, біскупа Антонія Тышкевіча).
Змест
Пералік фамільнай партрэтнай галерэі цяпер налічвае 39 партрэтаў. 31 карціна ўтварае адзіную па памерах (каля 90 × каля 70-75 см) і па кампазіцыі (партрэты ў рост, у польскіх строях, з польскамоўнымі надпісамі, якія вызначаюць партрэтаванага, часам з гербамі), даючы уражанне, што намаляваны ў адзін час. Мастак, дакладней, прынамсі два мастакі, пакуль нявызначаныя[1]. Унутры гэтай групы можна вылучыць дзве групы (па стылізацыі, а дакладней жывапіснай манеры) — 18 партрэтаў, напісаных у рэалістычнай манеры, у якіх бачна імкненне мастака індывідуальна, разнастайна паказаць аблічча Тышкевічаў (напрыклад, партрэт Міхала Тышкевіча) і 13 уяўных партрэтаў, на якіх постаці былі паказаныя з паголенымі галовамі з асяледцам наверсе і ў панцырах[1]. Невядома, ці ўсе гэта роспісы, якія былі ў Лагойску ў ХІХ стагоддзі[1].
Пералік партрэтаў (няпоўны)
Жаночыя партрэты
| Рэгіна Тышкевіч |
| Тэрэза Тышкевіч |