Карта краін-членаў ПДМ.      Цяперашнія ўдзельнікі праграмы     Былыя ўдзельнікі праграмы, цяпер члены НАТА

Партнёрства дзеля міру (англ.: Partnership for Peace — PfP) — праграма двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва НАТА з краінамі, якія не з’яўляюцца членамі арганізацыі (перш за ўсё, з усходнееўрапейскімі і постсавецкімі), распачатая ў 1994 годзе па ініцыятыве ЗША. Першапачаткова ахоплівала 34 дзяржавы, пасля частка ўдзельнікаў непасрэдна ўвайшла ў склад альянсу, а супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю было прыпынена (адпаведна ў 2014 і 2021)[1][2].

Мэта праграмы — спрыянне правядзенню ваенных рэформаў, стварэнне эфектыўных ваенных інстытутаў, забеспячэнне грамадзянскага кантролю над узброенымі сіламі, развіццё міратворчага і гуманітарнага патэнцыялу. Згодна з праграмай, у выпадку ўзнікнення прамой пагрозы іх тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай незалежнасці ці бяспекі, яе ўдзельнікі могуць правесці кансультацыі з краінамі-членамі НАТА (так, згодна з інфармацыяй WikiLeaks, гэтым правам паспрабавала скарыстацца Грузія падчас узброенага канфлікту 2008 года[3]).

Сённяшнія партнёры

Шэрым колерам у табліцы вылучаны краіны, з якімі НАТА прыпыніла ўсе віды грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва.

Краіна-удзельнікХто падпісаўДата
Сцяг Аўстрыі АўстрыяМіністр замежных справаў Алаіз Мак10.02.1995
Сцяг Азербайджана АзербайджанПрэзідэнт Гейдар Аліеў04.05.1994
Сцяг Арменіі АрменіяМіністр замежных спраў Ваган Папазян05.10.1994
Сцяг Беларусі БеларусьМіністр замежных спраў Уладзімір Сянько11.01.1995
Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і ГерцагавінаСтаршыня Прэзідыума Небайша Радманавіч14.12.2006
Сцяг Грузіі ГрузіяМіністр замежных спраў Аляксандр Чыкваідзэ23.03.1994
Сцяг Ірландыі ІрландыяМіністр замежных спраў Дэвід Эндрус01.12.1999
Сцяг Казахстана КазахстанМіністр замежных спраў Канат Саўдабаеў27.05.1994
Сцяг Кыргызстана КыргызстанПрэзідэнт Аскар Акаеў01.06.1994
Сцяг Мальты МальтаПрэм’ер-міністр/Міністр замежных спраў Гвіда дэ Марка26.04.1995
Сцяг Малдовы МалдоваПрэзідэнт Мірча Снегур16.03.1994
Сцяг Расіі Расія[4]Міністр замежных спраў Андрэй Козыраў22.06.1994
Сцяг Сербіі СербіяПрэзідэнт Борыс Тадзіч14.12.2006
Сцяг Таджыкістана ТаджыкістанПаўнамоцны прадстаўнік Шарыф Рахімаў20.02.2002
Сцяг Туркменістана ТуркменістанНамеснік Старшыні Кабінета міністраў Барыс Шыхмурадаў10.05.1994
Сцяг Украіны УкраінаМіністр замежных спраў Анатоль Зленко08.02.1994
Сцяг Узбекістана УзбекістанМіністр замежных спраў Саідмухтар Саідкасімаў| 13.07.1994
Сцяг Фінляндыі ФінляндыяМіністр замежных спраў Хэйкі Хаавісто09.05.1994
Сцяг Швейцарыі ШвейцарыяМіністр замежных спраў Флавіа Коці11.12.1996
Сцяг Швецыі ШвецыяМіністр замежных спраў Маргарэт аф Углас09.05.1994

Былыя ўдзельнікі праграмы

Краіна-удзельнікХто падпісаўДата далучэння да праграмыДата ўступлення ў НАТА
Сцяг Албаніі АлбаніяПрэзідэнт Салі Берыша23.02.199401.04.2009
Сцяг Балгарыі БалгарыяПрэзідэнт Жэлю Жэлеў14.02.199429.03.2004
Сцяг Венгрыі ВенгрыяМіністр замежных спраў Геза Есенскі08.02.199412.03.1999
Сцяг Латвіі ЛатвіяПрэм’ер-міністр Валдзіс Біркавс14.02.199429.03.2004
Сцяг Літвы ЛітваПрэзідэнт Альгірдас Бразаўскас27.01.199429.03.2004
Сцяг Польшчы ПольшчаПрэм’ер-міністр Вальдэмар Паўляк02.02.199412.03.1999
Сцяг Румыніі РумыніяМіністр замежных спраў Тэадор Мелешкану26.01.199429.03.2004
Сцяг Паўночнай Македоніі Паўночная МакедоніяКіраўнік Урада Бранка Црвенкоўскі15.11.199527.03.2020
Сцяг Славакіі СлавакіяПрэм’ер-міністр Уладзімір Меч’яр09.02.199429.03.2004
Сцяг Славеніі СлавеніяПрэм’ер-міністр Янэз Дрновшэк30.03.199429.03.2004
Сцяг Харватыі ХарватыяМіністр замежных спраў Таніна Піцула25.05.200001.04.2009
Сцяг Чарнагорыі ЧарнагорыяПрэзідэнт Філіп Вуянавіч14.12.200605.06.2017
Сцяг Чэхіі ЧэхіяПрэм’ер-міністр Вацлаў Клаўс10.03.199412.03.1999
Сцяг Эстоніі ЭстоніяМіністр замежных спраў Юры Луйк03.02.199429.03.2004

Патэнцыйныя ўдзельнікі праграмы

Рэспубліка Кіпр з’яўляецца адзіным членам Еўрапейскага саюза, якія не ўдзельнічаюць у праграме. Турцыя ў сілу таго, што не прызнае Кіпр, блакуе супрацоўніцтва гэтай дзяржавы з НАТА[5], паколькі канфлікт паміж турэцкай і грэцкай часткамі вострава Кіпр застаецца нявырашаным.

Рэспубліка Косава, якая тэрытарыяльна знаходзіцца ў Еўропе, не ўдзельнічае ў праграме, так як чатыры краіны, якія не прызнаюць суверэнітэту Косава, перашкаджаюць супрацоўніцтву гэтай дзяржавы з НАТА.

Расія і НАТА

Упершыню аб праграме «Партнёрства дзеля міру« прэзідэнту Расіі Барысу Ельцыну паведаміў дзяржсакратар ЗША Уорэн Крыстафер 22 кастрычніка 1993 года падчас свайго візіту ў РФ. Прыхільнікі неадкладнага пашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу крытыкавалі праграму, лічачы гэта саступкам Маскве і здрадай інтарэсаў усходнееўрапейскіх дзяржаў, аднак па стане на сярэдзіну 90-х гадоў у кіраўніцтве ЗША яшчэ не было кансенсусу адносна далейшага пашырэння НАТА на ўсход і ўзаемадзеяння паміж Расіяй і блокам[6].

22 чэрвеня 1994 года ў Брусэлі было падпісана пагадненне «Партнёрства дзеля міру», якое выводзіла Маскву і альянс на новы ўзровень прагматычнага супрацоўніцтва. 7 чэрвеня 2007 года Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. Пуцін падпісаў Федэральны закон N 99-ФЗ «Аб ратыфікацыі пагаднення паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі Паўночнаатлантычнага дагавора і іншымі дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у праграме «Партнёрства дзеля міру», аб статусе іх сіл ад 19 чэрвеня 1995 года і дадатковага пратакола да яго».

У сакавіку 2014 года адносіны паміж Расіяй і НАТА абвастрыліся з-за Крымскага крызісу. 1 красавіка 2014 года на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-членаў НАТА ў Брусэлі альянс абвясціў аб прыпыненні ўсіх відаў грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй, фактычна паралізаваўшы работу Савета Расія—НАТА (застаўся толькі палітычны дыялог на ўзроўні паслоў і вышэй) — такім чынам, блок НАТА ў аднабаковым парадку спыніў дзеянне пагаднення аб партнёрстве з Расіяй[7][8][9].

На саміце НАТА у ліпені 2016 года Расія была прызнаная асноўнай пагрозай бяспекі для Альянсу, а яе стрымліванне было афіцыйна абвешчана новай місіяй НАТА[10][11].

Гл. таксама

Зноскі

  1. "НАТО приостанавливает военное сотрудничество с Россией". РИА Новости. 2014-04-01.
  2. "НАТО свернула канал диалога и приостановило сотрудничество с Белоруссией". ТАСС. 2021-11-23.
  3. "Еще раз про войну. Подборка материалов Wikileaks о российско-грузинском конфликте". lenta.ru. 2010-12-01.
  4. "Федеральный закон от 7 июня 2007 г. N 99-ФЗ "О ратификации Соглашения между государствами - участниками Североатлантического договора и другими государствами, участвующими в программе "Партнерство ради мира", о статусе их Сил от 19 июня 1995 года и Дополнительного протокола к нему"". «Российская газета», Федеральный выпуск № 0(4390). 2007-06-16.
  5. Ayhan Simsek. Cyprus a sticking point in EU-NATO co-operation // Southeast European Times, 14 июня 2007 года.
  6. "Путин все время обвиняет США в нарушении обещания не расширять НАТО на восток. А его кто-то давал? The New Yorker — об одной фразе из 1990 года, которая сейчас грозит Европе новой войной". Meduza. 2022-01-29.
  7. BBC News. НАТО приостанавливает всякое сотрудничество с Россией. Россия: BBC News (1 красавіка 2014). Праверана 1 красавіка 2014.
  8. Statement by NATO Foreign Ministers (англ.). NATO (1 красавіка 2014). — «6. We have decided to suspend all practical civilian and military cooperation between NATO and Russia. Our political dialogue in the NATO-Russia Council can continue, as necessary, at the Ambassadorial level and above, to allow us to exchange views, first and foremost on this crisis.»  Праверана 24 жніўня 2014.
  9. Персоны нон-НАТО // Коммерсантъ, 11.04.2015
  10. Саммит НАТО принял решение усилить восточный фланг — РИА Новости, 08.07.2016
  11. http://www.kremlin.ru/events/president/news/53883

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.