Паро́г — кароткі мелкаводны камяністы або скалісты ўчастак ракі з адносна вялікім падзеннем узроўню вады і падвышанай хуткасцю цячэння.

Парог «Лесвіца» на рацэ Мста

Парогі ўтвараюцца звычайна ў месцах выхаду на паверхню цяжка размывальных горных парод. Парогі перашкаджаюць суднаходству.

Літаратура

  • Галай І., Сідор С. Геаграфічны слоўнік школьніка / Пад рэд. В. А. Жучкевіча. — Мн.: Народная асветв, 1986. — С. 195. — 303 с, іл.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.