Парнаўскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Рэч Паспалітая | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Парнава | ||
Дата ўтварэння | 1598 | ||
Дата скасавання | 1621 | ||
Ваяводы | гл. Ваяводы парнаўскія | ||
Кашталяны | гл. Кашталяны парнаўскія | ||
Плошча | 12 000 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парнаўскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчы Паспалітай у Інфлянтах. Створана паводле «Інфлянцкай канстытуцыі» 1582 г. як Парнаўскі прэзідыят. Цэнтр — г. Парнава.
Ваяводства займала паўночна-заходнюю частку Інфлянтаў. У 1589 г. прэзідыят перайменаваны ў ваяводства. У пачатку XVII ст. занята шведскімі войскамі. Фармальна існавала да Аліўскага міру 1660 г.
Акругі (паветы) прэзідыята (ваяводства)
У склад прэзідыята ўваходзілі 20 акруг (паветаў):
- Абнормская
- Алендорфская
- Гельмецкая
- Каркуская
- Крэмонская
- Леальская
- Лемзельская
- Папендорфская
- Парнаўская
- Пернігельская
- Ропская
- Руенская
- Саліская
- Таўруская
- Трэйдзенская
- Эрмеская.
Літаратура
- Пазднякоў, В. Парнаўскае ваяводства / Валерый Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; [Маст. З. Э. Герасімовіч]. Т. 2: К — Я. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2007. — 788 с.: іл. — С. 400. — ISBN 978-985-11-0394-8.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.