Парнакапытныя

Жырафа з дзіцянём. Замбія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Artiodactyla Owen, 1848

Падатрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180692
NCBI  91561
EOL  7678
FW  42307

Парнакапы́тныя (Artiodactyla) — атрад плацэнтарных сысуноў, аб'яднаных падабенствам канструкцыі канечнасцяў. Спецыфіка палягае ў функцыянальным прымяненні двух пальцаў (трэцяга і чацвертага), паміж якімі праходзіць вось канечнасці. Гэтыя пальцы завяршаюцца арагавелымі капытамі і нясуць усю вагу цела сысуна.

Атрад парнакапытных падзяляецца на 3 падатрады, 10 сучасных сямействаў і налічвае каля 220 сучасных відаў.

Класіфікацыя

  • падатрад няжвачныя (Suina)
  • падатрад мазаленогія (Tylopoda)
    • сямейства вярблюдавыя (Camelidae)
  • падатрад жвачныя (Ruminantia)
    • сямейства жырафавыя (Giraffidae)
    • сямейства кабаргавыя (Moschidae)
    • сямейства аленькавыя (Tragulidae)
    • сямейства віларогія (Antilocapridae)
    • сямейства аленевыя (Cervidae)
    • сямейства пустарогія (Bovidae)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.