22 верасня 2005 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 71,5%▲0,7% | ||
![]() |
![]() |
![]() | |
Кандыдат: | Ангела Меркель | Пеер Штайнбрук | Грэгар Гізі |
Партыя: | «ХДС/ХСС» | «СДПГ» | «Левая партыя» |
Глава партыі з: | 10 красавіка 2000 | 9 снежня 2012 | 17 ліпеня 2005 |
Выбарчая акруга главы: | Мекленбург-Пярэдняя Памеранія | Ніжняя Саксонія | Берлін |
мінулая колькасць месцаў: | 239 | 146 | 76 |
Месцаў атрымана: | 311 (▲72) | 193 (▲47) | 64 (▼12) |
Галасоў: | 18 165 446 (41,5%) |
11 252 215 (25,7%) |
3 755 699 (8,6%) |
Змена долі галасоў: | ▲7,8% | ▲2,7% | ▼3,3% |
![]() |
|||
Кандыдат: | Юрген Трытын Катрын Гёрынг-Экарт |
||
Партыя: | «Зялёныя» | ||
Глава партыі з: | 16 лістапада 2008 10 лістапада 2012 | ||
Выбарчая акруга главы: | Ніжняя Саксонія Цюрынгія | ||
мінулая колькасць месцаў: | 68 | ||
Месцаў атрымана: | 63 (▼5) | ||
Галасоў: | 3 694 057 (8,4%) |
||
Змена долі галасоў: | ▼2,3% |
Парламенцкія выбары ў Германіі былі праведзены 22 верасня 2013 года. На іх былі абраныя 630 членаў 18-га бундэстагу, федэральнага парламента Германіі.
Кантэкст выбараў
На апошніх федэральных выбарах 2009 года перамагла кааліцыя, у якую ўвайшлі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), яе Баварскі філіял Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП). Ангела Меркель заняла пасаду канцлера, а Гіда Вестэрвеле стаў намеснікам канцлера. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ) пацярпела цяжкае паражэнне, яе лідар Франк-Вальтэр Штайнмаер прызнаў паразу і абвясціў аб сваім намеры стаць лідарам апазіцыі ў бундэстагу. У выбарах удзельнічае новая партыя «Альтэрнатыва для Германіі».
Вынік
Паводле папярэдніх дадзеных, найбольшую колькасць галасоў набраў блок ХДС/ХСС на чале з Ангелай Меркель — 41,5 % (што стала лепшым вынікам блока за апошнія 20 гадоў). СДПГм25,7%, Левая партыя—8,6% і Партыя зялёных—8,4 %. Аднак пасля падліку колькасці месцаў у Бундэстагу, аказалася што ХДС / ХСС мае 311 месцаў з 631, гэта значыць блоку не хапіла 5 месцаў для атрымання большасці ў 316 месцаў. Былы партнёр ХДС / ХСС па кааліцыі Свабодная дэмакратычная партыя не здолела пераадолець 5-працэнтны бар’ер і прайсці ў парламент. Толькі пасля таго як 76 % членаў СДПГ ва ўсіх землях Германіі ўхвалілі кааліцыю з ХДС/ХСС на ўнутрыпартыйным рэферэндуме, удалося сфармаваць «вялікую» кааліцыю з ХДС / ХСС і СДПГ.
![]() Склад Бундэстага 2013 года | |||||||
Партыя | Лідар | Галасоў | % | Месцаў | Δ | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ХДС | Ангела Меркель | 14 921 877 | 34,1 % | 255 | ▲ 61 | ||
ХСС | Хорст Зеехофер | 3 243 569 | 7,4 % | 56 | ▲ 11 | ||
СДПГ | Пеер Штайнбрук | 11 252 215 | 25,7 % | 193 | ▲ 47 | ||
Левая партыя | Грэгар Гізі | 3 755 699 | 8,6 % | 64 | ▼ 12 | ||
«Зялёныя» | Юрген Трытын Катрын Гёрынг-Экарт |
3 694 057 | 8,4 % | 63 | ▼ 5 | ||
Іншыя | 6 860 843 | 15,7 % | 0 | 0 |
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)