< 17 лістапада 2019  Беларусь
Парламенцкія выбары ў Беларусі
25 лютага 2024
Яўка: 73,09%

Парламенцкія выбары прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь 25 лютага 2024 года[1].

Перадгісторыя

Паводле змененага праз рэферэндум 2022 года артыкула 67 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, «выбары дэпутатаў з’яўляюцца прамымі: дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна», а самі выбары «праводзяцца ў адзіны дзень галасавання ў апошнюю нядзелю лютага»[2]. Паводле Канстытуцыі, рашэнне Прэзідэнта пра прызначэнне выбараў павінна быць прынята не пазней чым за тры месяцы да адзінага дня галасавання, гэта значыць не пазней за 23 лістапада 2023 года[3]. Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка адзначыў, што нягледзячы на тое, што Беларусь ідзе да ўвядзення электроннага галасавання на выбарах, падчас электаральнай кампаніі 2024 года яго не будзе[4].

Умовы правядзення

16 лютага 2023 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», які адмяніў парог яўкі выбаршчыкаў, каб выбары ў Палату прадстаўнікоў былі прызнаныя адбыўшыміся; увёў забарону на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня; скарэкціраваў час датэрміновага галасавання[5]. Акрамя гэтага, законам замацавана адмова ад стварэння ўчасткаў для галасавання за мяжой і ўведзены дадатковыя патрабаванні да кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў (ім забараняецца мець грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і (або) дакументы замежных дзяржаў, якія даюць правы на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю[6].

У 2023 годзе было «зачышчана» палітычнае поле ў краіне: большасць з 15 палітычных партый, якія існавалі раней, была ліквідавана.

22 жніўня 2023 года на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі была ўстаноўлена сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, якая склала 61.960 выбаршчыкаў[7].

Каляндарны план

Каляндарны план парламенцкіх выбараў ў Беларусі 2024 года
Дата Пункт плана
Не пазней за 1 верасня 2023 года[3] Стварэнне тэрытарыяльных камісій
Не пазней за 1 кастрычніка 2023 года[3] Стварэнне 110 акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Не пазней за 23 лістапада 2023 года Прыняцце рашэння Прэзідэнта аб прызначэнні выбараў
будзе вызначана пазней Стварэнне тэрытарыяльных камісій
будзе вызначана пазней Стварэнне ўчасткаў для галасавання
будзе вызначана пазней Стварэнне ўчастковых камісій
будзе вызначана пазней Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты (збор подпісаў)
будзе вызначана пазней Прадстаўленне ў Цэнтрвыбаркам дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
будзе вызначана пазней Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты
будзе вызначана пазней Перадвыбарная агітацыя
будзе вызначана пазней Датэрміновае галасаванне
24 лютага 2024 года Дзень цішыні
25 лютага 2024 года Парламенцкія выбары
1 сакавіка 2024 года Устанаўленне Цэнтрвыбаркамам вынікаў выбараў
будзе вызначана пазней Правядзенне другога тура галасавання (пры неабходнасці)

Вынікі

Партыя Колькасць галасоў  % галасоў Абраных дэпутатаў +/-
Беларуская партыя «Белая Русь»2 343 66446,4 %51 51
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці368 7237,3 %8 2
Камуністычная партыя Беларусі323 2646,4 %7 4
Ліберальна-дэмакратычная партыя181 8363,6 %4 3
Беспартыйныя1 833 51336,3 %40 49
Супраць усіх
Агулам5 051 000100,00110
Сапраўдных галасоў
Несапраўдных галасоў
Агулам галасоў100,00
Зарэгістравана выбаршчыкаў / яўка6 912 22173,09
Крыніца:

Ацэнкі

  •  ЗША: Дзяржаўны дэпартамент ЗША асудзіў правядзенне выбараў «ў атмасферы страху, у якой ніводны выбарчы працэс нельга назваць дэмакратычным»[8].
  •  Расія: Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін павіншаваў прэзідэнта А. Лукашэнка з «упэўненай перамогай патрыятычных сіл Беларусі», якая, паводле яго слоў, дапамагла «забяспечыць унутрыпалітычную стабільнасць»[9].
  •  СНД: Місія назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыйшла да высновы аб тым, што «выбары праведзены ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, адкрыта і галосна. Прайшлі на альтэрнатыўнай аснове, былі празрыстымі, справядлівымі, адпавядалі прынцыпам правядзення дэмакратычных выбараў»[10].
  • Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС): Кіраўнік Місіі назіральнікаў ШАС Нурлан Ермекбаеў заявіў, што Місія «прызнае мінулыя выбары празрыстымі, дакладнымі і дэмакратычнымі»[11].

Зноскі

  1. Адзіны дзень галасавання ў Беларусі адбудзецца 25 лютага 2024 года
  2. Канстытуцыя 1994 года (са змяненнямi i дапаўненнямі, прынятымi на рэспубліканскiх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. і 27 лютага 2022 г.)
  3. 1 2 3 Карпенка: З лета ўступім у актыўную фазу падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання
  4. Карпенка: Беларусі цікавы расійскі вопыт правядзення выбарчых кампаній
  5. Прэзідэнт падпісаў закон «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь»
  6. Изменения в Избирательный кодекс
  7. Заседание Центральной комиссии(недаступная спасылка)
  8. Matthew, Miller. Condemning Sham Parliamentary and Local Elections in Belarus (англ.). Дзяржаўны дэпартамент ЗША (25 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2024. Праверана 28 лютага 2024.
  9. Yuras, Karmanau. Belarus’ election reinforces the authoritarian leader’s 30-year rule. Only loyalists could run (англ.). Associated Press (26 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2024. Праверана 28 лютага 2024.
  10. Миссия наблюдателей от СНГ назвала выборы в Белоруссии прозрачными и демократичными (руск.). ТАСС (26 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2024. Праверана 28 лютага 2024.
  11. Миссия наблюдателей ШОС признает прошедшие в Беларуси выборы прозрачными и демократичными (руск.). БелТА (26 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2024. Праверана 28 лютага 2024.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.