14 і 28 мая 1995 года прайшлі выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XIII склікання. Старшынёй ВС быў абраны лідар аграрнай партыі Сямён Шарэцкі.

Перадвыбарчае становішча

Выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган праходзілі ў вельмі складаных сацыяльна-эканамічных і палітычных умовах. Негатыўнае стаўленне беларусаў да існавання сваёй незалежнай дзяржавы паглыбляўся з-за знаходжання ўсёй інфармацыйнай прасторы Беларусі ў зоне расійскага інфармацыйнага ўплыву.

Выбарчая сістэма

Выбары праводзіліся па новаму выбарчаму закону, які быў прыняты ў лістападзе 1994 г. Дзякуючы яму палітычныя партыі атрымалі права вылучаць кандыдатаў ва выбарчых акругах, калі яны мелі там пярвічныя партыйныя арганізацыі. Колькасць дэпутацкіх мандатаў была скарочана да 260.

Гісторыя

14 мая 1995 г. прайшоў 1-ы тур выбараў на якім было абрана ўсяго толькі 18 дэпутатаў. 28 мая прайшоў 2-і тур. Але, з-за вельмі нізкай яўкі быў абраны 101 дэпутат. У той час, для таго каб парламент пачаў працаваць, неабходна было абраць не менш за 174 дэпутата.

У 1996 г. прэзідэнт А. Р. Лукашэнка ініцыяваў правядзенне рэферэндуму па змене Канстытуцыі і павелічэнні сваіх паўнамоцтваў. Вярхоўны Савет палічыў дзеянні А. Р. Лукашэнкі спробай узурпацыі ўлады. Дэпутаты пачалі збор подпісаў, неабходных для пачатку працэдуры імпічменту. У якасці пасярэднікаў для ўрэгулявання палітычнага крызісу прыбылі дэпутаты дзярждумы РФ на чале са спікерам Я. Строевым. Была падпісана дамова аб тым, што дэпутаты не праводзяць працэдуру імпічменту да падвядзення вынікаў рэферэндуму, вынікі якога па рашэнні Канстытуцыйнага суда павінны былі мець «кансультацыйны» статус.

24 лістапада 1996 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Спасылаючыся на яго вынікі, прэзідэнт Лукашэнка да канца года сфарміраваў новы дзвюхпалатны парламент — Нацыянальны сход. Першы склад ніжняй палаты парламенту быў цалкам прызначаны А. Лукашэнкам з ліку дэпутатаў Вярхоўнага Савета, якія актыўна падтрымлівалі палітыку прэзідэнта падчас восеньскага крызісу. Такім чынам дэпутацкі мандат захавалі 110 дэпутатаў са 199 абраных у 1995 г.

Вынікі

Па выніках майскіх выбараў і давыбараў у лістападзе 1995 года парламенцкія мандаты атрымалі[1]:

Партыя Тур Усяго
мандатаў
Першы (14 мая) Другі (28 мая) Трэці (29 лістапада) Чацвёрты (10 снежня)
Галасы % Мандаты Галасы % Мандаты Галасы % Мандаты Галасы % Мандаты
Партыя камуністаў Беларуская32461144
Беларуская аграрная партыя5253033
Партыя народнай згоды12058
Аб’яднаная грамадзянская партыя00145
Партыя ўсебеларускага адзінства і згоды00022
Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада01012
Беларуская экалагічная партыя00011
Беларуская сялянская партыя01001
Беларуская народная партыя00011
Беларуская партыя «Зялёныя»01001
Беларуская сацыялістычная партыя01001
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя00011
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці01001
Беларускі патрыятычны рух01001
Беларуская партыя працы00011
Грамадзянская партыя00011
Ліберальна-дэмакратычная партыя 0 0 0 1 1
Партыя БНФ00000
Беспартыйныя944103194
Вакантны61
Несапраўдныя бюлетэні
Усяго галасоў4,821,199183,471,6351012,550,608201,856,73860260

У пачатку 1996 г. у парламенце былі сфарміраваны наступныя фракцыі:

  • «Згода» — 61
  • АП — 49
  • Камуністы — 45
  • «Грамадзянскае дзеянне» (АГП) — 18
  • «Саюз працы» (БСДГ, ПНЗ і ПУАЗ) — 15

У лістападзе 1996 г. поруч з рэферэндумам адбыліся і давыбары ў 61 акрузе. У першым туры былі абраны 4 дэпутаты, у тым ліку прадстаўнікі Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (Генадзь Грушавы) і адзін ад АГП. Але неўзабаве Вярхоўны Савет быў распушчаны і давыбары апынуліся цалкам недарэчнымі.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.