Парламент Аўстрыі (ням.: Österreichisches Parlament) — заканадаўчы орган Аўстрыі, які складаецца з дзвюх палат: Нацыянальрата і Бундэсрата. Злучанае паседжанне Парламента пры выбарах Прэзідэнта носіць назву Федэральны Сход.
- Нацыянальрат (183 месца). Дэпутаты абіраюцца па прапарцыйна-спісачнай сістэме. Партыйны бар’ер для траплення — 4 %. Тэрмін паўнамоцтваў — 5 год. З-за валодання большай часткай парламенцкіх паўнамоцтваў звычайна менавіта ён разумеецца пад назвай «Парламент Аўстрыі».
- Бундэсрат (64 месцы). Дэпутаты абіраюцца ландтагамі (парламентамі земляў). Землі прадстаўлены рознай колькасцю дэпутатаў (ад 3 да 12) у залежнасці ад колькасці насельніцтва. Тэрмін паўнамоцтваў дэпутата Бундэсрата — 4 ці 6 гадоў у залежнасці ад тэрміну паўнамоцтваў абраўшага яго ландтага.
Склад
Цяперашнія дэпутаты Нацыянальрата абраны ў 2008 годзе.
У Парламенце прадстаўлены:
- Аўстрыйская народная партыя (Österreichische Volkspartei) (28 дэпутатаў у Федэральным савеце і 79 дэпутатаў у Нацыянальным савеце);
- Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі (Sozialdemokratische Partei Österreichs) (23 і 69 дэпутатаў);
- Аўстрыйская партыя свабоды (Freiheitliche Partei Österreichs) (7 і 18 дэпутатаў),
- «Зялёныя» (Die Grünen — Die Grüne Alternative (Grüne)) (4 і 17 дэпутатаў).
Гісторыя
У 1848 апублікаваны ўказ імператара Аўстрыі Фердынанда I аб стварэнні аднапалатнага выбарнага парламента — Рэйхстага.
У 1849 Рэйхстаг разагнаны.
У 1861 створаны новы заканадаўчы орган для ўсёй Аўстра-Венгерскай імперыі — Рэйхсрат (Імперскі Савет).
У 1867 ўтворана Аўстра-Венгерская манархія, Рэйхсрат стаў парламентам аўстрыйскай часткі.
У 1873 ўведзена ўсеагульнае права голасу для мужчын, у 1907 — для жанчын. У 1907 праведзены першыя ўсеагульныя выбары.
У 1918 утвораны часовы Нацыянальны Сход.
З 1934 па 1945 — пасля ўсталявання аўстрафашысцкага рэжыму і пасля аншлюсу — Парламент не функцыянаваў.