Краіны з двухпалатным парламентам     Краіны з аднапалатным парламентам     Парламента няма
Заканадаўчая ўлада

З'яўляецца часткай праекта
Палітыка

Парла́мент (англ.: parliament, фр.: parlement, ад parler — казаць) —

  1. агульная назва вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа ў дэмакратычных дзяржавах. У гэтым сэнсе тэрмін парламент ужываецца ў канстытуцыях Украіны, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана.
  2. Уласнае найменне для пазначэння вышэйшага прадстаўнічага органа. Ужываецца ў Беларусі, Малдове, Грузіі, Бельгіі, Казахстане, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Італіі, Канадзе, Румыніі, Францыі, Чэхіі і іншых краінах.

Парламент лічыцца прадстаўнічым органам, то-бок ён прадстаўляе волю насельніцтва. Гэтая якасць парламента выцякае са спосабу яго фармавання — усеагульных выбараў. У сучасных дзяржавах парламенты, як правіла, нададзеныя ўладай прымаць законы, у той або іншай меры фармаваць і кантраляваць выканаўчую ўладу (напрыклад, выносіць вотум недаверу ўраду і ажыццяўляць працэдуру імпічменту прэзідэнта).

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.