Парк культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Дата заснавання1967 
Размяшчэнне
53°52′47″ пн. ш. 27°37′22″ у. д.
Краіна
ГорадМінск
РаёнЗаводскі раён
Метро Партызанская 
Парк імя 50-годдзя Кастрычніка (Беларусь)
Парк культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка
Парк культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка
Парк імя 50-годдзя Кастрычніка (Мінск)
Парк культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка
Парк культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка
Map

Парк культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка — парк у Заводскім раёне горада Мінска, размешчаны паміж вул. Даўгабродскай і Партызанскім праспектам.

Парк прымыкае да тэрыторыі МТЗ і таму значна ўплывае на экалогію прылеглых раёнаў. Побач з паркам знаходзіцца стадыён Трактар.

У парку растуць дрэвы пераважна хваёвых парод.

Гісторыя

Тэрыторыя цяперашняга парка з’яўлялася часткай Архіярэйскага гаю, які належаў Мінскай епархіі.[1]

Парк быў адкрыты ў 1967 годзе. На момант адкрыцця ў парку працавала адкрытая танцпляцоўка і 18 атракцыёнаў (у цяперашні час — 9). У той час парк быў папулярным месцам адпачынку.

У цяперашні час плануецца рэканструкцыя парка і замена састарэлых атракцыёнаў.

Спасылкі

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.