Парк дэ Прэнс | |
---|---|
Стадыён УЕФА катэгорыі 4 | |
Арыгінальная назва | фр.: Parc des Princes |
Месцазнаходжанне | Парыж, Францыя |
Пабудаваны | 1897 |
Адкрыты | 18 ліпеня 1897 |
Архітэктар | Ражэ Таібер[d] і Siavash Teimouri[d] |
Уладальнік | Мэрыя Парыжа |
Хатняя каманда | Пары Сен-Жэрмен |
Умяшчальнасць | 49 691 |
Сайт | experience.psg.fr (фр.) |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Парк дэ Прэнс» (фр.: Parc des Princes — парк прынцаў) — футбольны стадыён у Парыжы (Францыя), які ўмяшчае 49 691 гледачоў. Хатняя арэна клуба «Пары Сен-Жэрмен».
Да 1998 года з'яўляўся таксама асноўным стадыёнам для гульняў зборнай Францыі, пакуль у прыгарадзе Парыжа Сен-Дэні спецыяльна да чэмпіянату свету 1998 не быў пабудаваны «Стад дэ Франс».
«Парк дэ Прэнс» прымаў у сябе два фіналы чэмпіянатаў Еўропы: 1960 і 1984 гадоў. На клубным узроўні прымаў тры фіналы Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1956, 1975 і 1981) і два фіналы Кубка ўладальнікаў кубкаў (у 1978 і 1995 гадах).
Акрамя футбольных, на стадыёне рэгулярна праходзілі рэгбійныя матчы, у тым ліку з удзелам зборнай Францыі.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парк дэ Прэнс
- Афіцыйны сайт
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.