Парк Цівалі | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Размяшчэнне | |
53°54′46″ пн. ш. 27°28′06″ у. д. | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Раён | Фрунзенскі раён |
Гістарычны раён | Цівалі |
Парк Цівалі — парк у Фрунзенскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Прытыцкага, Пятра Глебкі і Матусевіча[1].
Гісторыя
У сярэдзіне XIX стагоддзя гарадскія землі, якія знаходзіліся за Кальварыяй, узяў у арэнду аптэкар Гольцберг, які пабудаваў там новую сядзібу «Цівалі» і стварыў культурны куток губернскага Мінска, адкрыўшы летні тэатр «Цівалі» і рэстаран. Сядзіба была названа так па назве парку актыўнага адпачынку «Цівалі» ў Капенгагене, які пачаў працаваць у 1844 годзе і стаў настолькі папулярным, што ў многіх еўрапейскіх гарадах праз некаторы час узнікалі аднайменныя паркі[2].
9 студзеня 2007 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў парку была афіцыйна прысвоена назва «Цівалі»[1].
УП «Мінскпраект» падрыхтаваў праект добраўпарадкавання парку зыходзячы з яго гістарычнай назвы[2].
13 верасня 2014 года парк Цівалі адкрыўся пасля рэканструкцыі. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі памочнік Прэзідэнта – галоўны інспектар па Мінску Аляксандр Якабсон, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Барыс Васільеў і іншыя. У парку рэканструявана цэнтральная лесвіца, добраўпарадкаваны пешаходныя дарожкі, усталявана асвятленне, лаўкі, урны для смецця[3].
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх