
Парваці, скульптура ХІІ стагоддзя
Парваці (санскр.: पार्वती, pārvatī IAST «горная») у індуізме — адно з імёнаў жонкі бога Шывы. З'яўляецца добрай формай Дэйві, шакці (гэта значыць жаночай творчай энергіі) Шывы.
Яшчэ імёны добрых формаў: Гауры («Светлая, Добрая»), Трыпурасундары («Пышнасць трох светаў»), Лаліта — «Гуллівая», Бхавані («Ажыўляльная»). У жорсткай форме Дэйві носіць імёны Калі («Чорная»), Ш'яма, Чандзі (Чанда, «Гняўлівая»), Дурга («Непрыступная»), Бхайраві («Злавесная»).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.