Парашко́вая металургі́я[1] — раздзел навукі і галіна металургіі і металаапрацоўкі, якая ахоплівае сукупнасць метадаў вырабу парашкоў металаў і металападобных злучэнняў, паўфабрыкатаў і дэталяў з іх (ці з сумесяў металічных і неметалічных парашкоў) без расплаўлення асноўных складнікаў.
Заснавальнікамі парашковай металургіі лічацца П. Р. Сабалеўскі і В. В. Любарскі, якія ў 1826 годзе для вырабу манет з плаціны распрацавалі спосаб гарачага прасавання, які стаў адным з асноўных прыёмаў парашковай металургіі[2].
Усе асноўныя працэсы парашковай металургіі прынцыпова больш чыстыя і не забруджваюць навакольнае асяроддзе ў параўнанні са многімі працэсамі традыцыйнай металургіі[3]. Парашковая металургія эканамічная ў дачыненні да матэрыялаў і дазваляе атрымліваць вырабы з патрэбнымі механічнымі, электрычнымі і магнітнымі ўласцівасцямі.
У Беларусі
Значнае развіццё парашковай металургіі ў Беларусі пачалося ў 1957 годзе, калі ў Беларускім політэхнічным інстытуце была створана праблемная лабараторыя (з 1972 года — Навукова-даследчы інстытут парашковай металургіі, з 1980 года — Беларускае рэспубліканскае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі пры Савеце Міністраў БССР, у 1996 годзе пераўтворана ў Беларускі навукова-вытворчы канцэрн парашковай металургіі[4], з 2006 года — Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі). Сфарміраваліся навуковыя школы пад кіраўніцтвам такіх вучоных, як А. У. Роман, А. В. Сцепаненка, П. А. Віцязь, Я. А. Дарашкевіч, І. Л. Купрыянаў, В. К. Шэлег, А. Ф. Ільюшчанка, В. А. Коўтун, Г. М. Ждановіч і інш.
У горадзе Маладзечна дзейнічае Маладзечанскі завод парашковай металургіі (адзін з буйнейшых у Еўропе[1]).
Зноскі
- 1 2 Беларусь 1995.
- ↑ Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. — Т. 27. Полупроводники — Пустыня — М.: Большая Российская энциклопедия, 2014. — 767 с. — ISBN 978-5-85270-364-4
- ↑ Энциклопедический словарь по металлургии. / Главный редактор Н. П. Лякишев.— М.: Интермет Инжиниринг, 2000. (руск.)
- ↑ З 2002 года — у складзе НАН Беларусі
Літаратура
- Парашковая металургія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 558. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Порошко́вая металурги́я // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Энциклопедический словарь по металлургии. / Главный редактор Н. П. Лякишев.— М.: Интермет Инжиниринг, 2000. (руск.)
Спасылкі
- Гиршов В. Л., Котов С. А., Цеменко В. Н. Современные технологии в порошковой металлургии: учеб. пособие / В. Л. Гиршов, С. А. Котов, В. Н. Цеменко. — СПб.: Изд-во Политехн. Ун-та, 2010. — 385 с. (руск.)
- Роман О. В., Витязь П. А., Ильющенко А. Ф. 50 лет порошковой металлургии Беларуси. История, достижения, перспективы / ред.кол.: А. Ф. Ильющенко и др. — Минск, 2010. — 33 с. (руск.)