Папялёўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Пружанскі раён
Уключаў 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Папялёва
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 11 чэрвеня 1962

Папялё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Папялёва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў Пружанскім раёне. 11 чэрвеня 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сухопальскага (Боркі, Ваўкаўня, Выбрады, Вялікі Краснік, Глыбанец, Глыбокі Кут, Дзітаветчына, Калядзізна, Малы Краснік, Нарва, Папялёва, Пеняжкі, Рудаўка, Сявец) і Роўбіцкага (Нікар і Хвойнік) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 чэрвеня 1962 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.