Папулізм (фр.: popylisme ад лац.: populus - народ) — від, форма, стыль, метад палітычнай дзейнасці, уласцівы як асобным палітыкам, так і розным грамадскім плыням і рухам, якія апелююць да шырокіх мас і адлюстроўваюць супярэчнасці масавай свядомасці.
Асноўныя ідэі папулізму
- прамы ўдзел народа ў кіраванні («прамая дэмакратыя»),
- аўтарытэтны лідар,
- недавер да прадстаўнічых дзяржаўных інстытутаў,
- агульная крытыка бюракратыі, карупцыі і да т.п.
Папулісты найчасцей выкарыстоўваюць наіўную веру мас у магчымасць найпрасцейшым і найхутчэйшым чынам вырашыць сацыяльныя ці нацыянальныя праблемы, антыінтэлектуалізм і інш. Папулізм можа быць дэмакратычны, кансерватыўны, рэакцыйны і інш. У паліталогіі ён існуе ў шырокім спектры - ад апалагетыкі ў якасці мадэлі «непасрэднай» дэмакратыі да рэзкай крытыкі і атаясамлення з дэмагогіяй.
Гл. таксама
- Аўтакратыя
- Апартунізм
- Ахлакратыя
- Дэмагогія
- Прагматызм
- Культ асобы
- Argumentum ad populum
Літаратура
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.