Папскі атэнэум «Каралева апосталаў» | |
---|---|
італ.: Pontificio Ateneo Regina Apostolorum | |
![]() | |
Арыгінальная назва | італ.: Pontificio Ateneo Regina Apostolorum |
Заснаваны | 1993 |
Размяшчэнне | Рым |
Сайт | upra.org |
![]() |
Папскі атэнэум «Каралева апосталаў» (італ.: Pontificio Ateneo Regina Apostolorum) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Агульная характарыстыка
Вучэльня кіруецца Кангрэгацыяй легіянераў Хрыста. Яна была кананічна заснавана Кангрэгацыяй каталіцкай адукацыі 15 верасня 1993 года. 11 ліпеня 1998 года Папа Ян Павел II даў дазвол гэтай навучальнай установе называцца Папскай. Папскі атэнэум «Каралева апосталаў» навучае святароў і семінарыстаў, рэлігійных і свецкіх асоб з усяго свету.
Структура
- Факультэт тэалогіі
- Факультэт філасофіі
- Факультэт біяэтыкі
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Папскі атэнэум «Каралева апосталаў»
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.