Папская акадэмія Беззаганнага Зачацця | |
---|---|
Год заснавання | 1847 |
Размяшчэнне | Рым, Італія |
Вэб-сайт | accademiaimmacolata.it |
Дата ліквідацыі | 2012 |
Папская акадэмія Беззаганнага Зачацця (італ.: Pontificia accademia dell'Immacolata) — навуковая арганізацыя са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, якая дзейнічала ў 1847-2012 гадах у Рыме і была паклікана садзейнічаць пашырэння дагмата аб беззаганным зачацці Дзевы Марыі.
Гісторыя
Папярэднікам акадэміі быў узніклы ў 1835 годзе студэнцкі клуб, куды ўваходзілі слухачы рымскіх семінарый і Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта. Рашэннем Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі 7 ліпеня 1847 года гэты клуб быў рэарганізаваны ў Акадэмію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі з размяшчэннем у базыліцы Сан-Ампа. Сем гадоў пазней, 8 снежня 1854 года Папа Пій IX выдаў апостальскую канстытуцыю, якая абвяшчала бязгрэшнае зачацце Дзевы Марыі дагматам веры, што павысіла статус і значнасць новай акадэміі.
У 1864 годзе Папа Пій IX прысвоіў Акадэміі Беззаганнага Зачацця статус Папскай, у якім яна знаходзілася да 2012 года.
У 1988 годзе Папа Ян Павел ІІ адобрыў новы Статут акадэміі, які быў пацверджаны ў 1995 годзе і абвяшчаў мэтай акадэміі садзейнічанне і каардынацыю даследаванняў у сферы марыязнаўства. Згодна са Статутам, акадэмію ўзначальваў прэзідэнт, функцыі якога заключаліся ў забеспячэнні сувязі з Папскай радай па культуры і Папскімі акадэміямі, і арганізацыя штогадовых агульных сходаў.
4 снежня 2012 года рэскрыптам «Rescritto ex Audientia SS.mi» Папа Бенедыкт XVI аб'яднаў акадэмію Беззаганнага Зачацця з Папскай міжнароднай акадэміяй марыязнаўства.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх