Па́перць — ганак храма, які саздае знешнюю частку прытвора. Неабходны атрыбут прыходскага храма ва ўсходнеславянскай мураванай і драўлянай архітэктуры. Паперць, якая была першым храмавым узвышэннем, азначае сабой духоўную вышыню Царквы ў адносінах да свету.
![](../I/Roma-sofia-bulgaria.jpg.webp)
Жабракі на паперці ў Балгарыі
У цяперашні час ў праваслаўных храмах паперць ўяўляе сабой пляцоўку перад уваходнымі дзвярыма храма, да якой вядуць некалькі прыступак і на якой, як і ў старажытнасці, стаяць жабракі, якія просяць міласціну ў вернікаў. Само слова «паперць» магло адбыцца ад лац. pauper — бедны.
Літаратура
- Паперць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 63.
- Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паперць
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.