![](../I/PanandDaphnis.jpg.webp)
Пан (стар.-грэч.: Πάν) — старажытнагрэчаскі бог пастухоўства і жывёлагадоўлі, урадлівасці і дзікай прыроды, культ якога мае аркадыйскае паходжанне.
Радавод
Паводле гамераўскіх гімнаў, Пан лічыцца сынам Гермеса і дачкі Дрыёпа.
Па іншай версіі, сын Гермеса і Арсіноі. Паводле іншага падання, сын Зеўса і Гібрыс, навучыў Апалона мастацтву прадракання, або Зеўса ад Фімбрыды, ці ад Айнеіды. Паводле Эпіменіда, сын Зеўса ад Каліста і блізнюк Аркада.
Ёсць версія, што Пан - сын Гермеса і Пенелопы, які нарадзіўся ў Манцінее ў Аркадзіі.
Паводле Дурыда, ён нарадзіўся ў Пенелопы ад яе сужыцця з усімі жаніхамі. Паводле Еўфарыёна, сын Пенелопы і Апалона.
Паводле Арэфы з Тэгеі, сын Эфіра ад Эноі.
Паводле Дыдымарха, сын Геі. Паводле Апаладора Афінскага, наогул не меў бацькоў.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пан (міфалогія)