Джакопа Панторма
італ.: Jacopo da Pontormo
Фатаграфія
Партрэт Джакопа Панторма працы Джорджа Вазары
Імя пры нараджэнні Jacopo Carucci
Дата нараджэння 24 мая 1494(1494-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1557(1557-01-02) (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Bartolommeo di Jacopo di Martino[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак маньерызм
Уплыў Леанарда да Вінчы
Андрэа дэль Сарта
П'ера дзі Козіма
Уплыў на Джавані Батыста Нальдзіні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Панторма (сапраўднае імя Jacopo Carucci; 24 мая 1494, Панторма, цяпер прыгарад Эмполі — 2 студзеня 1557, г. Фларэнцыя) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік фларэнційскай школы, адзін з заснавальнікаў маньерызму.

Творчасць

У дзесяцігадовым узросце, страціўшы бацьку, Панторма адправіўся ў Фларэнцыю, дзе і правёў усё сваё жыццё. Ён вучыўся ў П'ера дзі Козіма і Андрэа дэль Сарта. У ранніх працах адбіваецца ўплыў Леанарда да Вінчы і Сарта (роспіс люнеты на віле Медычы ў Поджа-а-Каяна). Позні вялікі ўплыў на яго творчасць аказала знаёмства з гравюрамі Дзюрэра. Паступова Панторма адыходзіць ад традыцыі Рэнесансу. Значныя працы: «Хрыстос ва Эмаусе», 1525, Уфіцы, Фларэнцыя; «Мадонна са святым Іосіфам і Іаанам Хрысціцелем», Эрмітаж, Санкт-Пецярбург; «Сустрэча Марыі і Елізаветы», царква Сан-Мікеле, Кармін’яна, 1528—1530.

«Зняцце з крыжа»

Адной з лепшых лічыцца «Зняцце з крыжа» (1528, Фларэнцыя, царква Санта-Фелічыта). У карціне адсутнічае выразнасць прасторавых адносін, фігуры набліжаны да пярэдняга плану. Адсутнасць цвёрдай апоры кампазіцыі стварае ўражанне няўстойлівасці, падкрэслівае драматызм і напружанасць аднаго з першых твораў маньерызму.

Галерэя

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  2. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=3560 Праверана 12 лютага 2023.

Літаратура

С. Дзуффи. Большой атлас живописи. М.: Олма-Пресс, 2002. — С. 116,117. — 431 с. — ISBN 5-224-03922-3.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.