Дыярэя | |
---|---|
МКХ-10 | A09., K59.1 |
МКХ-9 | 787.91 |
МКБ-9-КМ | 787.91 і 009.2[1] |
OMIM | 123400 |
DiseasesDB | 3742 |
MedlinePlus | 003126 |
eMedicine | ped/583 |
MeSH | D003967 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыярэ́я (грэч. δια + ρέω — праз + цекчы, народная назва — Панос) — абязводжванне і страта соляў праз шматразовае вадзяністае спаражненне. Вядзе да знясілення і анеміі. Уяўляе смяротную пагрозу праз парушэнне водна-салявога абмену і водна-электралітнага балансу, што ўплывае на працу сэрца і цэнтральнай нервовай сістэмы.
Папярэджанне
Узнікненне хваробы прадухіляюць праз мыццё рук перад ядой і пасля наведвання прыбіральні, ужыццё толькі гатаванай і бутыляванай пітной вады замест вады з крана, мыццё садавіны і гародніны, пазбяганне прыёму сапсаванай ежы, ужыццё толькі зваранай і ачышчанай ежы.
Прычыны
Хваробу выклікае заражэнне кішэчніка бактэрыяй і вірусам, дысбактэрыёз, брудныя рукі пасля наведвання прыбіральні і перад прыгатаваннем ежы, ужыццё пераважна грубай расліннай ежы, харчовая алергія, атручанне, неўроз, хваляванне і страх.
Праявы
Хвароба выяўляецца праз частае вадкае спаражненне, боль у жываце, метэарызм, млоснасць і ваніты[2].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Вольга Цыбульская. Далікатная праблема: дыярэя // Краіна здароўя. — 3 снежня 2008. — № 54 (110). — С. 7.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыярэя