Пасёлак гарадскога тыпу
Паназырава
± | ||||||||||||||||||
Паназырава[1] (руск.: Пона́зырево) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кастрамской вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Паназыраўскага раёна і гарадскога паселішча пасёлак Паназырава. Насельніцтва — 4392 чалавекі (2010). Пасёлак размешчаны на рацэ Неі і яе прытоку Прудаўцы, за 383 км на ўсход ад абласнога цэнтра Кастрамы побач з мяжой Кіраўскай вобласці. Чыгуначная станцыя на лініі Буй — Кацельніч. Аўтамабільныя дарогі вядуць у пасёлак Паўднявіца і горад Шар’я.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Валерый Іванавіч Карбалевіч — беларускі палітолаг.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кастрамской вобласці
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.