Помнік | |
Памятны знак у гонар Георгія Мікітавіча Халасцякова | |
---|---|
53°07′59″ пн. ш. 26°01′51″ у. д. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Баранавічы |
Архітэктар | Б. Тумашчык |
Дата пабудовы | 2002 год |
|
Памятны знак у гонар Георгія Мікітавіча Халасцякова — памятны знак Герою Савецкага Саюза Георгію Мікітавічу Халасцякову ў Баранавічах.
Гісторыя
Георгій Мікітавіч Халасцякоў (1902—1983) — ураджэнец горада Баранавічы, яго ганаровы грамадзянін, знакаміты і таленавіты флатаводзец у гады Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны медалямі і ардэнамі Савецкага Саюза і многіх замежных дзяржаў.
У 1984 годзе вуліца Каперніка была перайменавана ў вуліцу Халасцякова з адкрыццём на доме № 2 мемарыяльнай дошкі, а ў 2002 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння Халасцякова на вуліцы яго імя быў адкрыты памятны знак.
Апісанне
На прыродным валуне (вышыня 1,2 м) замацавана металічная дошка з сілуміна, зробленая ў выглядзе паруса, з надпісам «Вуліца названа ў гонар Халасцякова Георгія Мікітавіча, віцэ-адмірала, Героя Савецкага Саюза, ураджэнца і ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы». Побач з валуном на ланцугу замацавана котва.[1].
Зноскі
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.