Горад
Паморые
Поморие
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Рэгіён
Паўднёва-Усходні
Вобласць
абшчына
Паморые
Каардынаты
42°33′24″ пн. ш. 27°38′43″ у. д.
Ранейшыя назвы
да 1934Анхіялас
Вышыня цэнтра
0 ± 1 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
14 170 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+359) 596
Паштовы індэкс
8200
Аўтамабільны код
А
Афіцыйны сайт
Паморые на карце Балгарыі
Паморые (Балгарыя)
Паморые

Паморые (балг.: Поморие), Анхіялас (грэч. Αγχίαλος ) — горад у Балгарыі, у Бургаскай вобласці на беразе Чорнага мора. Насельніцтва — каля 14 тысяч чалавек.

Геаграфія

Размешчаны на паўвостраве, які выступае ў мора прыблізна на 5 км. Дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню (10-15 хвілін язды ад аэрапорта Бургас), плоскаму рэльефу мясцовасці, наяўнасці недарагога прыватнага жылля і неглыбокаму мору, а таксама сваім лячэбным гразям горад ідэальна падыходзіць для адпачынку сям'ёй з маленькімі дзецьмі.

Гісторыя

Старажытная назва горада — Анхіялас, заснаваны ў V стагоддзі да нашай эры, грэкамі з суседняй Апалоніі — сённяшняга Сазопаля.

З 29 гады да н.э. пад кантролем Рыма, а затым Візантыі. Тысячагадовая візантыйская гісторыя перарывалася налётамі і разбурэннямі готаў, славян, авараў, балгараў. З 1336 года пад кантролем венецыянцаў, а з 1453 года пад кантролем туркаў.

Падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў крэпасць Анхіялас 11 сакавіка 1829 года была абстраляная атрадам рускіх караблёў у складзе трох лінейных караблёў, фрэгата, брыга і трох кананерскіх лодак. 11 ліпеня 1829 года рускі брыг «Арфей» падышоў да крэпасці і высадзіў дэсант, які ўзяў у палон гарнізон і захапіў 13 гармат.

Пасля вызвалення Балгарыі ў 1878 годзе горад знаходзіцца па-за межамі новай дзяржавы ў паўаўтаномнай Усходняй Румеліі. Пасля анексіі балгарамі Усходняй Румеліі ў 1886 годзе, пачынаецца працэс балгарызацыі горада. Асноўная частка карэннага грэчаскага насельніцтва пакінула горад пасля пагромаў у 1906 годзе і заснавала ў Грэцыі горад Неа Анхіялас — Новы Анхіялас, правінцыя Фесалія. Другая хваля зыходу грэчаскага насельніцтва былa ў 1919 годзе ў выніку балгара-грэчаскага абмену насельніцтвамі[1].

У 1934 годзе назва горада зменена на Паморые.

Эканоміка

У горадзе і наваколлях з антычных часоў ідзе здабыча солі — найбуйнейшая вытворчасць на Балканскім паўвостраве. Горад таксама вядомы размешчаным на ўскраіне вінна-каньячным заводам «Black Sea Gold» («Чарнаморскае золата»).

Славутасці

Манастыр Святога Георгія
  • Манастыр Святога Георгія
  • Фракійская грабніца ў Паморыі

Зноскі

  1. Κωνσταντηνος Α. Βακαλοπουλος,Επιτομη Ιστορια της Μακεδονιας,Εκδοσεις Κυριακιδη,Θεσσαλονικη 1988,σελ.221

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.