З 1945 па 1990 гады ў Албаніі існавала аднапартыйная сістэма. Адзінай партыяй была Камуністычная партыя Албаніі (пазней — Албанская партыя працы).

У 1990 годзе была прынятая шматпартыйная сістэма. З моманту яе ўвядзення дамінуючымі партыямі ў палітычнай сістэме Албаніі з'яўляюцца кансерватыўная Дэмакратычная партыя Албаніі і пост-камуністычная Сацыялістычная партыя Албаніі.

Спіс палітычных партый Албаніі

  • Дэмакратычная партыя Албаніі (Partia Demokratike e Shqipërisë) (1990 —)
  • Сацыялістычная партыя Албаніі (Partia Socialiste e Shqipërisë) (1991 —)
  • Рэспубліканская партыя Албаніі (Partia Republikane e Shqipërisë) (1991)
  • Новая дэмакратычная партыя (Partia Demokrate e Re) (1999 —)
  • Хрысціянска-дэмакратычная партыя (Partia Demokristiane e Shqipërisë) (11.12.1991 —)
  • Ліберальны дэмакратычны саюз (Bashkimi Liberal Demokrat)
  • Сацыял-дэмакратычная партыя Албаніі (Partia Socialdemokrate e Shqipërisë) (1991 —)
  • Сацыялістычны рух за Інтэграцыю (Lëvizja Socialiste për Integrim)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.