Намібія — унітарная рэспубліка, стабільная шматпартыйная прэзідэнцка-парламенцкая дэмакратыя. Намібія атрымала незалежнасць толькі 21 сакавіка 1990 года, пасля узброенай барацьбы з ПАР. Адрозніваецца высокай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай стабільнасцю. Намібія з'яўляецца дзяржавай-членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), Супольнасці па пытаннях развіцця поўдня Афрыкі (САДК), Афрыканскага саюза (АС), а таксама Садружнасці нацый.

Дзяржаўны лад

Намібія — дэмакратычная змешаная рэспубліка. Канстытуцыя дэкларуе і падтрымлівае прынцып падзелу ўлады. Прэзідэнт выбіраецца на пяцігадовы тэрмін і адначасова з'яўляецца лідарам краіны і кіраўніком урада. Двухпалатны парламент складаецца з Нацыянальнага Савета (26 сенатараў) і Нацыянальнай Асамблеі (72 дэпутаты). Нягледзячы на тое, што канстытуцыя прадпісвае шматпартыйную сістэму, нязменным палітычным манапалістам ад часу набыцця незалежнасці застаецца партыя СВАПО

Знешняя палiтыка

Намібія мае цесныя адносіны з дзяржавамі, якія дапамагалі ёй у вайне за незалежнасць, уключаючы Кiтайскую Народную Рэспубліку, Расiю і Кубу. Намібія ўмацоўвае эканамічныя і палітычныя сувязі ў паўднёваафрыканскім рэгіёне: з’яўляецца членам Супольнасці развіцця Поўдня Афрыкі і паўднёваафрыканскага мытнага саюза. Намібія з'яўляецца прыхільнікам далейшай рэгіянальнай інтэграцыі[1].

Намібійска-беларускія адносіны

У Віндхуку беларускай амбасады няма, затое па сумяшчальніцтве тут акрэдытаваны беларускі пасол у ПАР.[2] 24 кастрычніка 2016 прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сустрэўся з нігерыйскім віцэ-прэм'ерам Нетумба Нандзі-Ндаітвай. Кабякоў адзначыў, што "ёсць значны патэнцыял пашырэння супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, здабыўной прамысловасці, адукацыі. Улічваючы развіццё ў Намібіі горназдабыўной галіны, прапануем разгледзець пастаўкі ў вашу краіну кар'ернай тэхнікі, шахтавага абсталявання, а таксама вымяральнага абсталявання радыяцыйнага кантролю, якое запатрабаваныя пры здабычы урану". Затым беларускі прэм'ер прапанаваў Намібіі падзяліцца вопытам стварэння аграгарадкоў.[3]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Карта адміністрацыйнага падзелу Намібіі

Адміністрацыйна Намібія падзелена на 14 рэгіёнаў. Гэта ўнітарная дзяржава.

ВобласціАдміністрацыйны цэнтрНасельніцтва,
чал. (2011)
Плошча,
км²
Шчыльнасць,
чал./км²
1КуненэАпува86 856115 2930,75
2АмусаціАўтапі243 16626 5739,15
3АшанаАшакаці176 6748 65320,42
4АхангвенаЭэнхана245 44610 70322,93
5АшыкотаАмутыя181 97338 6534,71
6Заходняе КавангаНкурэнкуру107 50523 1664,64
7Усходняе КавангаРунду115 44725 5764,51
8ЗамбезіКатыма-Муліла90 59614 5286,24
9ЭронгаСвакапмунд150 80963 5792,37
10АчасандзьюпаАчываронга143 903105 1851,37
11АмахекеГабабіс71 23384 6120,84
12КхомасВіндхук342 14137 0079,25
13ХардапМарыенталь79 507109 6510,73
14КарасКітмансхуп77 421161 2150,48

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.