Паліспа́ст (стар.-грэч.: πολύσπαστον ад πολύσπαστος — які нацягваецца многімі вяроўкамі) — грузападымальнае прыстасаванне з некалькіх рухомых і нерухомых блокаў, што агінаюцца канатам (тросам, вяроўкай). Дае значны выйгрыш у сіле. Выкарыстоўваецца як рабочы орган у грузападымальных машынах, а таксама самастойна на будаўнічых і мантажных пляцоўках. Пры неабходнасці паліспаст аб’ядноўваюць з лябёдкай.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паліспаст
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.