Палёўка рыжая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Myodes glareolus Schreber, 1780

Сінонімы
  • Clethrionomys glareolus
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  970613
NCBI  447135
FW  104937

Палёўка рыжая, палёўка лясная (Myodes glareolus) — від грызуноў сямейства хамяковых.

Апісанне

Даўжыня цела 8—13 см. Поўсць на спіне ржава-карычневая, бакі буравата-шэрыя, брушка белаватае. Вушы сярэдяіх памераў.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі (Еўропа, у Заходняй Сібіры, на ўсход да Алтая і гор Сярэдняй Азіі) і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі, жыве ў лясах, хмызняках, пасевах сельскагаспадарчых культур, зімой у садах, пад сціртамі саломы, сена.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца зялёнымі часткамі і насеннем раслін. Шкодзіць лесу і сельгаскультурам. Пераносіць узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб.

Размнажэнне у маі — кастрычніку. За год дае да 4 прыплодаў па 5—6 (зрэдку да 9) дзіцянят у кожным.

Норы рые рэдка, гнёзды ў кучах ламачча, гнілых пнях і іншых прыродных укрыццях.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.