Выгляд Палярнай зоркі ў тэлескоп Хабла

Палярная зорка (Паўночная зорка), α Малой Мядзведзіцы — зорка ў сузор'і Малой Мядзведзіцы.

Бачная зорная велічыня 2. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 2 гадз.31 хвіл.50 сек.; схіленне 89°15´51´´. Спектральны клас F8 I. Адлегласць ад Сонечнай сістэмы 150 светлавых гадоў.

Паблізу зоркі знаходзіцца Паўночны полюс свету, вакол якой абарачаецца нябесная сфера. У арыйцаў Палярная зорка была цэнтралнай воссю неба, «цвіком», на якім трымаецца Сусвет. У беларускай міфалогіі зорку называюць Нябесны Кол[1].

Зноскі

  1. Шамякіна (2008)

Літаратура

  • Шамякіна Т. Астральныя міфы // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 208—213. ISBN 978-985-02-0925-2.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.