Палявы верабей
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Passer montanus (Linnaeus, 1758)

Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Круглы год

     Міграцыі
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179630
NCBI  9160
EOL  922242

Палявы верабей (Passer montanus) — шырока распаўсюджаная птушка сямейства вераб’іных, блізкі родзіч жыхара гарадоў дамавога вераб’я. У адрозненне ад апошняга, у меншай ступені залежыць ад чалавека.

Апісанне

Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 20-22 см. Светла-карычневая «шапачка», белыя шчокі з чорнай плямай, чорнае горла. Маладыя таксама з карычневай «шапачкай», але чорная пляма на шчоках менш выразная.

Крыху драбнейшы за дамавога вераб’я, адрозніваецца ад яго ў першую чаргу карычневай шапачкай на галаве, выразнымі чорнымі плямамі на белых шчоках, значна меншым па памеры чорным «нагруднікам» на горле і каўнерчыкам белых пёраў па баках шыі.

Пашырэнне

Арэал: Еўропа (акрамя Ісландыі і крайняй поўначы), Марока, Туніс, Азія (акрамя крайняй Поўначы, Індыі і Блізкага Усходу) да Ахоцкага мора і Сахаліна, Японія, Філіпіны, Інданезія, Малайскі архіпелаг. На Беларусі звычайны і месцамі шматлікі аселы від.

Сустракаецца на ўскраінах населеных пунктаў, у закінутых селішчах і паблізу ад пасеваў збожжавых культур, садоў і вінаграднікаў. У дзікай прыродзе распаўсюджаны ў светлых лясах, хмызняковых зарасніках і стэпах.

Аселы, папуляцыі з крайняй Пнарэала нерэгулярна пералётныя. Вядомы пералёты да Ісландыі. Нерэгулярныя пералёты могуць мець характар інвазіі ў некаторыя гады, пасля якіх птушкі могуць займаць тэрыторыі на поўдні. У XX ст. гэта адбывалася на Корсіцы, Сардзініі і Мальце, а таксама, магчыма, у Ірландыі.[1]

Асаблівасці біялогіі

Статкавая птушка, вядзе аселы альбо вандроўны спосаб жыцця.

Гняздо адзіночнае або ў рэдкай калоніі, у дуплах (як натуральных, так і штучных), а таксама ў шчылінах дамоў, яроўі скал, у аснове гнёздаў птушак сярэдніх памераў, у старых гнёздах малых птушак. Рэдка на дрэвах паміж галінкамі (напр., у густых хваёвых) або ў кусце (напр., глогу). У выглядзе пляскатага шара з бакавой уваходнай адтулінай, няшчыльнае. У дупле або нары добра звітае, але няшчыльнае. Знешняя частка з карэнішчаў і карэньчыкаў травы, саломы, сцёблаў бур’яну, тонкіх галінак, лісця і завялых раслінных валокнаў. Багатая высцілка з моху, воўны, валосся і вялікай колькасці пёраў, яна даходзіць да ўваходнай адтуліны.

Яйкі

Яек звычайна 5-6 (часам 2-7, але можа быць 1-9), звычайна ад падоўжаных да эліптычных, з вострым вузейшым канцом. Афарбоўка вельмі зменлівая нават у адной і той жа кладцы: ад белых і светла-шэрых або светла-блакітных да светла-жоўта-зеленаватых. Плямы (колькасць і размяшчэнне вельмі разнародныя) звычайна з рознымі адценнямі шэрага або карычневага, часам пурпуровага. Плямкі могуць быць згушчаныя на шырэйшым канцы або ўтвараць кальцо вакол яго, у той жа час вузейшы канец без плямак.

Крыніцы

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2015. Праверана 12 ліпеня 2014.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.