Палыкавіцкая крыніца | |
---|---|
![]() Крыніца і капліца св. Параскевы Пятніцы | |
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, а. Палыкавічы, Магілёўская вобласць |
Плошча | 14200[1] |
Дата заснавання | 1983[2] |
![]() ![]() Палыкавіцкая крыніца |
|
![]() ![]() Палыкавіцкая крыніца |
|
Палыкавіцкая крыніца — крыніца, якая знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці на паўднёвым захадзе вёскі Палыкавічы[2]. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Побач з крыніцай знаходзіцца капліца Святой Параскевы і купальня[3].
Гісторыя
Крыніца вядома з 1552 года[4].
Згадана расійскім акадэмікам В. М. Севяргіным у 1802 годзе: «…знаходзіцца мінеральная крыніца з вялікім утрыманнем у яе вадзе вуглекіслаты. Таксама там знаходзіцца капліца»[2][5].
Каля крыніцы быў пабудаваны каменны грот з калодзежам, абітым ацынакаванымі лістамі. 3 крыніцы па трубах вада падавалася ў вялікі басейн (змяшчаў аж 100 вёдзер). Лекавая моц крыніцы была настолькі шырока вядомай, што да яе прыязджалі нават здалёк[2].

У 1859 годзе ўпершыню быў зроблены хімічны аналіз палыкавіцкай вады, які пацвердзіў яе лекавыя ўласцівасці[2].
Геаграфія і гідралогія

Крыніца знаходзіцца на дне глыбокага яру, парослага лесам. Яна з’яўляецца вытокам невялікага ручая, які ўпадае ў Дняпро за 150 м ад крыніцы. Расход вады складае больш за 100 м³ у суткі[2][7].
Хімічны склад вады
Вада гідракарбанатная, кальцыевая, канцэнтрацыя фтору адносна высокая — 0,49 мг/л. PH вады — каля 7,5[2].
Зноскі
- ↑ Памятники природы республиканского значения. Могилёвская область (руск.)
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Праект «Палыкавіцкая крыніца» Архівавана 10 чэрвеня 2011.
- ↑ Палыкавіцкая крыніца(недаступная спасылка)
- ↑ Вадохрышча ў Магілёве, на Палыкавіцкай крыніцы
- ↑ В. М. Севергин. Записки путешествия по западным провинциям российского государства
- ↑ Рашэнне № 8/2 ад 28 красавіка 1983 г. Дзяржаўнага камітэта БССР па ахове прыроды
- ↑ Асабліва аховаемыя прыродныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці / Пад. рэд. Д. Г. Груммо, Л. М. Шадракова, В. Я. Шуцько, Ч. А. Раманоускага . — Магілёўскі абласны камітэт рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 1999. — С. 114.
Літаратура
- В. М. Севергин. Записки путешествия по западным провинциям российского государства
- Асабліва аховаемыя прыродныя тэрыторыі Магілёўскай вобласці / Пад. рэд. Д. Г. Груммо, Л. М. Шадракова, В. Я. Шуцько, Ч. А. Раманоускага. — Магілёўскі абласны камітэт рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, 1999. — С. 114.
Спасылкі
- Праект «Палыкавіцкая крыніца» Архівавана 10 чэрвеня 2011.
- Святой источник — Полыковичская криница(недаступная спасылка) (руск.)
- Фатаграфіі крыніцы Архівавана 18 снежня 2010.