Палеская нізіна
Размяшчэнне Беларусь, Польшча, Украіна, Расія

Палеская нізіна (Палессе) знаходзіцца на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны.

Беларускае Палессе ахоплівае паўднёвыя вобласці Беларусі, Украінскае Палессе — паўночныя вобласці Украіны, Бранскае Палессе (Бранска-Жыздрынскае Палессе) — Бранскую, часткова Смаленскую і Калужскую вобласці Расіі.

Агульная плошча складае каля 270 тыс. км². На поўначы складзена магутнымі пластамі водна-ледавіковых пяскоў, супескаў і марэнных суглінкаў. На захадзе неглыбока залягаюць карбанатныя пароды, што карстуюцца (крэйда, мергель), на ўсходзе — старажытныя крысталічныя пароды (гнейсы, граніты, кварцыты) Украінскага шчыта платформы, перакрытыя чыхлом суглінку. Здабываюцца нафта, торф, калійныя солі і інш.

На поўначы плоская пясчаная раўніна з абсалютнымі адзнакамі 150—200 м, на поўдні і ўсходзе характэрна расчляненне і ўзвышшы да 316 м. Умерана кантынентальны клімат, выпадае да 650 мм гадавых ападкаў. Галоўныя рэкі тэрыторыі: Дняпро і яго прытокі Прыпяць і Дзясна. Шмат балотаў і невялікіх азёраў.

Пераважаюць лясы, у асноўным сасновыя, таксама мяшаныя, шыракалістыя і дробналістыя.

Гл. таксама Палессе

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.