Палеская сеч Украінская паўстанцкая армія Бульбы-Бараўца Украінская народна-рэвалюцыйная армія | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 1941—1944 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне |
![]() |
Тып | Узброеныя сілы УНР (намінальна) |
Функцыя |
Вядзенне баявых дзеянняў супраць:
|
Колькасць | да 10 000 (1942) |
Дыслакацыя | |
Заступнік | Андрэй Лівіцкі |
Удзел у | Шапятоўская аперацыя (1942) |
Палеская сеч, Украінская паўстанцкая армія атамана Бульбы Бараўца (УПА(а)Б-Б), Украінская народна-рэвалюцыйная армія (УНРА, з лета 1943 года) — падпольнае ваеннае фарміраванне, створанае на Палессі (Паўночная Украіна) улетку 1941 года.
Аснова арганізацыі была закладзена яшчэ ў 1940 годзе, а першы ўзброены атрад паўстаў з пачаткам нямецка-савецкай вайны ў чэрвені 1941 года. Бульбаўцы ваявалі як супраць немцаў, так і супраць савецкіх войскаў, перыядычна супрацоўнічаючы з адным з бакоў.
Найбольшага размаху Палеская сеч набыла ў 1942 годзе, калі ў яе шэрагах было ад 3-х да 10-ці тыс. ваяроў [1]. Невялікі прамежак часу паўстанцы кантралявалі частку Палесся ў раёне штаба Сечы — горада Алеўска, абвясціўшы Алеўскую рэспубліку.
Утварэнне
Віталь Маслоўскі, украінскі гісторык са Львова, зазначае, што асноваю для будучых атрадаў Палескай сечы сталі аддзелы ўкраінскай паліцыі, якія сфарміраваў Тарас Бульба-Баравец на Валынскім Палессі[2]. Атрады паліцаяў, названыя «Палескай сечай», ваявалі супраць рэшткі чырвонаармейцаў і малых атрадаў НКУС на поўначы Украіны. Сам Бульба-Баравец у сваіх мемуарах так апісвае паліцыю:
Наша «міліція» — це не та міліція, що її дозволяють німецькі «ортскоманданти» з розрахунку 1 міліціонер на 100 душ населення, озброєні тільки одними рушницями з забороною контакту та спільних дій міліції одного району з іншим районом. У нас в кожному більшому містечку стоїть гарнізон силою від одного до двох батальйонів, а в кожному більшому селі — щонайменше 1-2 сотні міліції з кулеметами, мінометами та з похованими гарматами. Загальним числом наша «міліція» в усьому Поліссі перевищує 10,000 вояків, не ізольованих район від району, а охоплених монолітною організацією і підпорядкованих наказам неофіційно — Головної Команди Поліської Січі УПА, а офіційно — Окружної Команди Міліції в Сарнах[3].
На першых этапах дзейнасці Палескай сечы большасць бульбаўцаў ваявалі супраць дробных савецкіх злучэнняў. Палессе лічылася бяспечным месцам для ўкраінскіх паўстанцаў, бо немцы ставіліся да іх нейтральна, а савецкія партызаны толькі пачыналі сваю дзейнасць. Тарас Бульба-Баравец патрабаваў ад немцаў прызнання Палескай Сачы як асобнай нацыянальнай арміі. Немцы адмовіліся, аргументуючы гэта тым, што яны не маюць на гэта права і загаду ад камандавання Вермахта. Таму генерал Кітынгер дазволіў стварыць толькі паўваеннае фарміраванне з пашыранымі, у параўнанні з міліцыяй іншых раёнаў, правамі. Камандаванне Палескай Сечы гэта задаволіла, бо яны атрымалі поўную свабоду дзеянняў у вызначаным раёне.
Да Палескай сечы далучалася ўсё больш і больш мясцовага люду, што жадалі бараніць сваю зямлю і гаспадарку ад захопнікаў. Галоўнае камандаванне Палескай Сечы стварыла некалькі вышкальных цэнтраў пры сваіх гарнізонах у падкантрольных ім мястэчках.
Першыя збройныя акцыі
Першыя збройныя акцыі Палескай сечы абмежаваліся дзеяннямі супраць разбітых рэшткаў Чырвонай Арміі. Паводле ўспамінаў Бульбы-Бараўца «Саветы імгненна, у паніцы пакінулі нашыя землі, а супраць немцаў ваяваць было зарана»[4]. Такая больш-менш спакойная сітуацыя на Палессі дазволіла Бараўцу заняцца ўнутранымі справамі Палескай сечы.
Рыхтуючыся да актыўных баявых дзеянняў супраць савецкіх партызанаў, Бульба-Баравец адаслаў да Беларускай народнай самаабароны дэлегацыю на чале з харунжым Пятром Даўмацюком-Налівайкам. Беларуская народная самаахова была падобна да Палескай Сечы: беларусы прагнулі здабыць незалежнасць з дапамогай Германіі. Камандаванне Беларускай самаабароны ўхваліла план бульбаўцаў наконт супольных баявых дзеянняў супраць савецкай партызанкі. Аддзеламі Беларускай самаабароны камандаваў капітан Усевалад Родзька і яго заступнік паручнік Міхал Вітушка. Яны дзейнічалі пад палітычным кіраўніцтвам прафесара Радаслава Астроўскага, які пазней быў абраны прэзідэнтам Беларускай цэнтральнай рады.
Аднак перад Палескай Сечай паўстала вялікая праблема — брак каманднага складу. Каб вырашыць гэту праблему, пад канец ліпеня Тарас Бульба-Баравец адпраўляецца на перамовы з Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры. Аднак бандэраўцы паставілі непрымальныя для Бульбы-Бараўца ўмовы: падпарадкаванне Палескай сечы Галоўнаму штабу АУН(б). Не знайшоўшы агульнай мовы з бандэраўцамі, Тарас Бульба накіраваўся ў палітычны штаб АУН Мельніка. Там пасля трохдзённых перамоў была складзена дамова з васьмі пунктаў пра наладжанне стасункаў і цеснае супрацоўніцтва між УПА Тараса Бульбы і АУН Мельніка. Аднак АУН магла выступаць толькі як саюзнік паўстанцкай арміі, а не як камандный цэнтр. Пад час перамоў да Палескай сечы зголосилося 10 старшыняў і падстаршыняў.
Прыбыўшы ў Роўнае 5 жніўня 1941 года, Тарас Бульба сустрэўся з палкоўнікам Пятром Дзячэнкам, колішнім камандоўцам Чорных запарожцаў, і палкоўнікам Іванам Трэйкам. З імі Тарас Бульба склаў дамову, аналагічную той, якую ўклаў з АУН(м). Дзякуючы супрацы з колішнімі афіцэрамі Арміі УНР і з вядомым ва Украіне Пятром Дзячэнкам у Палескай сечы падняўся баявы дух, а войскі атрымалі лепшы вышкал.
Першай мэтай перад Палескай сеччу цяпер стаяла вызваленне Алеўска ад савецкіх войскаў. Узяцце Алеўска было нялёгкай справай, бо падрыхтоўка і ўзбраенне Палескай сечы ў параўнанне з рэгулярнымі часткамі Чырвонай арміі значна прайгравала.
20 жніўня быў распачаты наступ на пазіцыі савецкіх войскаў на Палессі. Сілы Палескай сечы падрыхтавалі 10-15 тыс. ваяроў разам з часткамі Беларускай самааховы[4]. Паколькі савецкія войскі мелі перавагу ў тэхніцы і падрыхтоўцы, бульбаўцы не ўступалі ў адкрыты бой, а дзейнічалі окремими загонами. Атакуючы ўночы, яны наносілі ворагу цяжкія страты і хутка адступалі. 21 жніўня Алеўск быў узяты. Да канца жніўня савецкія войскі былі адкінуты з Палесся.
Зноскі
- ↑ Існуюць некалькі версій пра дакладную колькасць «бульбаўцаў»:
- Паводле сцверджання самага Тараса Бульбы-Бараўца — 10 тыс. Архівавана 17 снежня 2007.
- Паводле дакладное запіскі камандоўцы савецкіх партызанаў В. Бегму — 6 тыс.
- Паводле звестак Службы бяспекі Украіны — каля 3-х тысяч Архівавана 28 студзеня 2012.
- ↑ Віталій Масловський: З ким і проти кого воювали українські націоналісти в роки Другої світової війни. Ст. 72 Архівавана 16 снежня 2008.
- ↑ Тарас Бульба: Армія без держави. Архівавана 23 сакавіка 2009.
- 1 2 Тарас Бульба-Баравец: Армія без Дзяржавы Архівавана 23 сакавіка 2009. (укр.)
Літаратура
- Тарас Бульба-Боровець. Армія без держави... — Вінніпег, Канада, 1981. Архівавана 9 верасня 2009.
- Віталій Масловький. З ким і проти кого воювали українські націоналісти в роки Другої світової війни. — Москва, 1999.
- Медведев Д.Н. Сильные духом. — Москва: Правда, 1985.
Спасылкі
- Володимир Дзьобак. Тарас Боровець і «Поліська Січ» Архівавана 28 студзеня 2012. (укр.)
- Украінская Народна-Рэвалюцыйная Армія (УНРА)
- Расійскія партызаны і «бульбаўцы» (руск.)