Палена — адзін з самых маленькіх натуральных спадарожнікаў Сатурна, адкрыты ў 2004 годзе пры дапамозе касмічнага апарата «Касіні» у рамках міжнароднай касмічнай праграмы «Касіні-Гюйгенс».
Назва
Часовым пазначэннем Палены было S/2004 S 2. У студзені 2005 года спадарожнік назвалі ў гонар Палены, адной з алкіянід у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Спадарожнік таксама носіць назву Сатурн XXXIII.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.