Вёска
Палаўкі
± |
Палаўкі́[1] (трансліт.: Palaŭki, руск.: Половки) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з пачатку XVIII ст. У 1737 г. у складзе Воўпаўскага староства, мела 13 валок зямлі. У 1796 г. належала графу Плятэру. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 16 двароў, 142 жыхары.
Насельніцтва
На 01.01.2004 г. 32 двары, 59 жыхароў. Плошча 29,26 га, працягласць межаў — 6 265 метраў.
Цікавыя факты
Паблізу на хутары Жлобаўцы нарадзілася вядомая беларуская паэтэса Ларыса Геніюш.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.