Славутасць | |
Палац культуры тэкстыльшчыкаў | |
---|---|
53°51′37″ пн. ш. 27°34′26″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Сяргей Сцяпанавіч Мусінскі і Лія Авейсаўна Каджар |
Будаўніцтва | 1954—1965 гады |
|
Палац культуры тэкстыльшчыкаў — будынак у Мінску, размешчаны па вуліцы Маякоўскага, 129, на плошчы паблізу камвольнага камбіната імя 50-годдзя Кампартыі Беларусі.
Гісторыя
Будаўніцтва вялося ў 1954—1956 гадах па паўторна выкарыстаным праекце, з 1960 года адноўлена па перагледжаным праекце архітэктараў-сужэнцаў С. Мусінскага і Л. Каджар, закончана ў 1965 годзе.
Архітэктура
Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з цокальным паверхам накрыты пакатым двухсхільным дахам. Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе своеасаблівага порціка, падзеленага на 3 часткі. Цэнтральная частка мае суцэльнае зашкленне, рытмічна члянёна вертыкальнымі жалезабетоннымі рэбрамі. Глухія бакавыя сцены аздоблены кампазіцыямі ў тэхніцы сграфіта на тэмы росквіту сацыялістычнай культуры. Матыў вертыкальнага члянення цэнтральнай часткі галоўнага фасада паўтораны ў сіметрычных бакавых прыбудовах, дзе размешчаны лесвіцы. Астатнія фасады вырашаны больш стрымана, падзелены міжпаверхавымі гарызантальнымі цягамі. Уваход у выглядзе крывалінейнага ў плане тамбура завершаны вялікім казырком. Палац уключае тэатральна-канцэртную залу (937 месцаў), танцавальную, балетную і спартыўную залы, памяшканні для работы гурткоў і студыі, бібліятэку з чытальнай залай, аўдыторыі, прасторныя фае і холы, адміністрацыйныя і службовыя памяшканні.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Літаратура
- Т. В. Габрусь. 236. Палац культуры тэкстыльшчыкаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх