Палац Эстэрхазі. Від з правага берага Дуная

Палац Эстэрхазі (славацк.: Esterháziho palác) — палац роду Эстэрхазі ў стылі неарэнесансу ў раёне Старэ-Места Браціславы (Славакія), на набярэжнай рэкі Дунай.

Пабудаваны каля 1870-х гадоў. У 1920-я і 1950-я гады будынак быў перабудаваны для патрэб Славацкай нацыянальнай галерэі.

Сёння разам з прылеглым будынкам Водныя казармы (славацк.: Vodné kasárne) і дадатковымі прыбудовамі служыць памяшканнем для экспанатаў галерэі.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.