Славутасць | |
Палац Ла-Гранха | |
---|---|
40°53′51″ пн. ш. 4°00′16″ з. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура ракако[d] |
Архітэктар | Тэадора Ардэманс[d] |
Дата заснавання | 1721 |
Сайт | patrimonionacional.es/re… |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ла-Гранха (ісп.: La Granja — «Ферма») — загарадная летняя рэзідэнцыя, пабудаваная па загаду караля Іспаніі Філіпа V у гарадку Сан-Ільдэфонса за 80 км на поўнач ад Мадрыда.
На працягу стагоддзяў гэтыя краі былі ўпадабаным месцам паляўнічых забаў кастыльскіх каралёў. Першапачаткова ў планы Філіпа ўваходзіла будаўніцтва паляўнічага дамка, аднак пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Філіпа Ювары задума набыла форму паўнавартаснай загараднай рэзідэнцыі з рэгулярным паркам на версальскі манер і скульптурнымі групамі фантанаў. На працягу 1720-х гадоў вакол палаца выраслі пакоі вышэйшых саноўнікаў, казармы, сабор і каралеўская шкловыдзімальная фабрыка. Філіп так палюбіў гэта месца, што завяшчаў пахаваць сябе ў палацавай царкве з фрэскамі пэндзля Т’епола.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ла-Гранха