Славутасць | |
Палацца Фарнезэ | |
---|---|
італ.: potora mama mia | |
41°53′41″ пн. ш. 12°28′15″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Антоніа да Сангала Малодшы, Мікеланджэла Буанароці і Джакама Дэла Порта |
Дата заснавання | 1515 |
Вышыня | 29 м |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палацца Фарнезэ (італ.: Palazzo Farnese) — рымскі палац (палацца), лічыцца адным з узораў рэнесанснага стылю. Ужо больш за стагоддзе ў палацы размяшчаецца пасольства Францыі.
Стварэнне палацца Фарнезэ звязана з імёнамі Антоніа да Сангала Малодшага, Мікеланджэла і Віньёлы. Да 1546 года будаўніцтва вёў Антоніа да Сангала. Ён пабудаваў трохпавярховы будынак, праз парадны ўваход якога, размешчаны ў цэнтры, адкрываўся від на ўнутраны дворык, а адтуль — праз аркаду лоджыі — на Тыбр. Была нават ідэя пабудаваць мост, які звязаў бы палацца Фарнезэ з вілай Фарнезіна, якая знаходзіцца на процілеглым беразе ракі і належала той жа сям’і. Мікеланджэла, які ўзначаліў працу ў 1546 годзе, унёс шэраг змен, у прыватнасці дапоўніў галоўны фасад велізарным карнізам, які выступае наперад і надае яму манументальнасць і завершанасць. Фасад з боку віа Джуліа створаны Віньёлай.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палацца Фарнезэ