Палацца
Барберыні
Palazzo Barberini

41°54′13″ пн. ш. 12°29′25″ у. д.
Краіна  Італія
Горад Рым,
Архітэктурны стыль Барока
Архітэктар Карла Мадэрна
Франчэска Бараміні
Берніні
Заснавальнік Урбан VIII
Дата заснавання 1627
Будаўніцтва 16271633 гады
Сайт barberinicorsini.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пала́цца Барберы́ні (італ.: Palazzo Barberini) — палац (палацца) сям'і Барберыні на via delle Quattro Fontane (вуліцы Чатырох фантанаў) ва ўсходняй частцы Рыма. У наш час тут размяшчаецца Нацыянальная галерэя старадаўняга мастацтва.

Будаваўся па заказе Мафеа Барберыні пасля таго, як той быў абраны Папай пад імем Урбана VIII. У стварэнні палаца ў 16271633 гг. удзельнічалі тры вялікіх дойліда — Карла Мадэрна, яго пляменнік Франчэска Бараміні і нарэшце Берніні. Па сваім абліччы палац бліжэй да маньерызму, чым да барока. Вакол яго ўпершыню ў гісторыі папскай сталіцы быў разбіты шырокі сад, пасля знішчаны.

Пасля смерці Урбана VIII палац быў канфіскаваны ў папскую казну, але вярнуўся да сямейства Барберыні ў 1653 г. Наведвальнікаў палаца захаплялі фрэска П'етра да Картоны, якая ўсхваляе магутнасць Барберыні, вычварная «смаўжападобная» лесвіца Бараміні, антычныя Портлендская ваза, Палестрынская мазаіка і статуя п'янага сатыра, а ў падвалах — руіны старажытнага храма Мітры.

Галерэя

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.